Агледзіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

АГЛЕ́ДЗІНЫ або агля́дзіны, таксама агляды, разгляды, разглядзіны, умовіны, дамовіны — адзін са звычаяў давясельнага абраду — сватання; агляд бацькамі (родзічамі, сватамі) нявесты гаспадаркі жаніха, хаты і гаспадаркі яго бацькоў; часам бацькі (родзічы, сваты) жаніха ездзілі ў аглядзіны да нявесты.

Аглядзіны праводзіліся пасля першых (малых) запоін (малой гарэлкі), і ў іх час дамаўляліся пра пасаг, пра долю ўдзелу бацькоў жаніха і нявесты ў вяселлі. Маючы на ўвазе практычна-рацыянальныя мэты, тым не менш на агледзінах ужывалася своеасаблівая лексіка, што было часткай фальклору вясельнай абраднасці. Агледзіны ўжываліся яшчэ і ў іншых, невясельных момантах, напрыклад, адзін з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ездзіў на агледзіны незнаёмага яму кавалка зямлі, якую меўся купіць. Былі свае, з пэўнымі адметнасцямі, агледзіны і ў іншых выпадках, хоць большасць з нас іх дастасоўвае менавіта да вяселля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]