Бяссківічныя
| Бяссківічныя | |||||||||||||||
| Мінога рачная (Lampetra fluviatilis) | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Agnatha | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома шэраг вымерлых класаў. Сучасныя кругларотыя ўключаюць міног і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міног.
Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў адзін ці два. Рот круглы, сысучага тыпу.
Корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы.
Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю. Росквіт наступіў у познім сілуры і раннім дэвоне. Іх рэшткі з'яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляюцца наступныя класы:
- Myxini — Міксіны
- Petromyzontida — Міногі
- † Anaspida
- † Cephalaspidomorphi
- † Conodonta
- † Pteraspidomorpha
- † Thelodonti
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
