Агнеса Антыяхійская
| Агнеса Антыяхійская | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Agnes de Châtillon | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Каранацыя | 13 студзеня 1173 | ||||||
| Папярэднік | Агнеса Аўстрыйская | ||||||
| Пераемнік | Маргарыта Французская | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1153 Антыяхійскае княства |
||||||
| Смерць |
1184 Каралеўства Венгрыя |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Дом дэ Шацільён, Арпады | ||||||
| Бацька | Рэно дэ Шацільён | ||||||
| Маці | Канстанцыя Антыяхійская | ||||||
| Муж | Бела III | ||||||
| Дзеці |
1. Імрэ Венгерскі 2. Маргарыта Венгерская 3. Андраш II 4. Шаламон Венгерскі 5. Іштван Венгерскі 6. Канстанцыя Венгерская |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Агне́са (Га́нна) Антыяхійская, таксама Агне́са дэ Шацільён (фр.: Agnes de Châtillon; 1153 — 1184) — антыяхійская князёўна, дачка Рэно дэ Шацільёна і антыяхійскай княгіні Канстанцыі, жонка караля Венгрыі Белы III.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Агнеса была старэйшай дачкой французскага рыцара Рэно дэ Шацільёна і княгіні Канстанцыі Антыяхійскай. Ажаніўшыся з Канстанцыяй, Рэно стаў князем Антыяхіі. Для княгіні гэта быў другі шлюб. Ад першага шлюбу з Раймундам дэ Пуацье яна мела чатырох дзяцей.
У Агнесы Антыяхійскай вызначана мітахандрыяльная гаплагрупа H (H1j8 або H1bz)[1][2].
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У шаснаццаць гадоў Агнеса паехала ў Канстанцінопаль, дзе жыла яе сястра ад адной маці Марыя. У 1161 годзе Марыя выйшла замуж за візантыйскага імператара Мануіла I Камніна і стала імператрыцай. Пры двары Агнеса атрымала грэчаскае імя Ганна. Па просьбе імператара яна выйшла замуж за спадчынніка венгерскага трона Белу III. Да 1166 года Бела (які пры двары зваўся Аляксей) лічыўся афіцыйным пераемнікам Мануіла I Камніна і быў прадвызначаны ў мужы старэйшай дачцы імператара ад першага шлюбу Марыі Камнін. Але пасля нараджэння сына Аляксея Мануіл I адмовіўся ад гэтага плану.
У 1170 годзе адбылося вянчанне Агнесы і Белы. Пасля шлюбу маладыя здзейснілі паломніцтва ў Іерусалім, дзе зрабілі ахвяраванне Мальтыйскаму ордэну.
У 1172 годзе пасля смерці караля Венгрыі Іштвана III і яго нованароджанага сына, Бела стаў законным спадчыннікам трона, бо быў родным братам Іштвана. У суправаджэнні візантыйскага войска сужэнцы накіраваліся ў Венгрыю. Пасля звароту да Папы Аляксандра III Бела быў каранаваны калацкім архібіскупам 13 студзеня 1173 года.
У 1174 годзе ў Агнесы і Белы нарадзіўся першынец Імрэ, які ў будучыні стане каралём Венгрыі. Усяго ў шлюбе было шасцёра дзяцей:

- Імрэ (1174 — 1204), кароль Венгрыі ў 1196 — 1204 гадах.
- Маргарыта Венгерская (1175 — пасля 1223), была замужам за візантыйскім імператарам Ісакам II Ангелам, потым — за Баніфацыем I Манферацкім.
- Андраш II (1175 — 1235), кароль Венгрыі ў 1204 — 1235 гадах.
- Шаламон, памёр у дзяцінстве.
- Іштван, памёр у дзяцінстве.
- Канстанцыя Венгерская (1180 — 1240), была замужам за Отакарам I Чэшскім.
Агнеса памерла ў 1184 годзе ва ўзросце каля трыццаці гадоў. Яе магіла была знойдзена ў 1848 годзе падчас раскопак разбуранага сабора ў горадзе Секешфехервар. Рэшткі былі перанесены ў касцёл Святога Мацьяша ў Будапешце, дзе пахаваны і Бела III.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Крыніца. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 7 жніўня 2022.
- ↑ DNA profiling of Hungarian King Béla III and other skeletal remains originating from the Royal Basilica of Székesfehérvár | SpringerLink. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2018. Праверана 7 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brigitte Sokop. Stammtafeln europaischer Herrscherhäuser. — 3. Aufl. — W., 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агнеса Антыяхійская