Агнес Карлсан
Агнес Карлсан | |
---|---|
шведск.: Agnes Carlsson | |
![]() | |
Род дзейнасці | спявачка |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1988[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Rockbjörnen[d] (2007) |
Сайт |
agnescarlsson.se agnescarlsson.se |
![]() |
Агнес Карлсан (швед. Agnes Emilia Carlsson; нар. 6 сакавіка 1988, Венерсбарг) — шведская спявачка. Стала вядомай пасля перамогі на шведскім конкурсе «Ідал» у 2005 годзе, пасля чаго пачалася яе кар’ера. З тых часоў выпусціла тры студыйныя альбомы. Сваю міжнародную кар’еру Агнес пачала ў 2009 годзе з песняй «Release me», якая была прададзеная тыражом у 700 000 экзэмпляраў.
Сустракаецца са шведскім артыстам Вінсентам Патарэ.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Агнес пачала спяваць у раннім узросце. Перад вялікай групай людзей упершыню выступіла, калі яшчэ вучылася ў школе. У Венерсбаргу спявала ў хоры пад назвай «Voice».
Вясной 2005 года, будучы ў семнаццацігадовым узросце, Агнес ў Гётэборгу стала пераможцам шведскага нацыянальнага песеннага конкурсу «Ідал». Першай песняй, выкананай спявачкай на гэтым конкурсе, была «Varje Gång Jag Ser Dig» (са швед. — «Кожны раз, калі я цябе бачу») з рэпертуару Лізы Нільсан. Пазней Агнес на гэтым жа конкурсе выканала яшчэ больш за 10 песень.
Зноскі
- ↑ Agnes // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агнес Карлсан