Агнес дэ Куртэнэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Агнэс дэ Куртэнэ)
Jump to navigation Jump to search
Агнес дэ Куртэнэ
Агнес дэ Куртэнэ
'Скасаванне шлюбу Амары I і Агнес'
Каралева-кансорт Іерусаліма
1162 — 1163
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1133
Смерць: не раней за 1184 і не пазней за 1185
Дынастыя: Дом Куртэнэ[d]
Бацька: Жаслен II
Маці: Беатрыс дэ Сон[d]
Муж: Рэйнальд Марашскі[d], Амары I Іерусалімскі, Гуга д'Ібелін[d] і Рэджынальд дэ Гранье[d]
Дзеці: Сібіла Іерусалімская
Балдуін IV Іерусалімскі
Агнес Сідонская?
Юфімія Сідонская?

Агнес дэ Куртэнэ (каля 1136—каля 1184) — дачка Жаслена II, графа Эдэсы і яго жонкі Беатрыс. Вядомая як маці караля Балдуіна IV Іерусалімскага і каралевы Сібілы Іерусалімскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Дом Куртэнэ кіраваў графствам Эдэса. У 1118 годзе Жаслен дэ Куртэнэ атрымаў гэту зямлю ад караля Балдуіна II Іерусалімскага. Яго сын, Жаслен II, абараняў графства ад сарацынаў да 1144 года. Агнес вырасла ў Эдэсе і жыла там да захопу горада Імад ад-Дзінам Зангі.

Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Першым мужам Агнес быў Рэйнальд Марашскі. Шлюб быў бяздзетным. Рэйнальд загінуў у 1149 годзе ў бітве пры Інабе з арміяй Імад ад-Дзіна Зангі. На наступны год Мараш быў захоплены туркамі, а бацька Агнес аслеплены і выведзены ў палон у Халеб. Даведаўшыся пра гэта, Агнес прадала астатнія землі Візантыі, таму што ўсё роўна не магла іх утрымаць, і з'ехала ў Антыёхію.

Заручыны з Гуга д'Ібелінам[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, Агнес была заручана ці нават павянчана з Гуга д'Ібелінам. Але неўзабаве ён быў узяты ў палон туркамі.

Шлюб з Амары I[правіць | правіць зыходнік]

У 1157 годзе Агнес выйшла замуж за Амары I, графа Яфы і Аскалона, брата караля Балдуіна III Іерусалімскага. Агнес нарадзіла Амары траіх дзяцей: Сібілу, Балдуіна і Алікс, якая памерла ў раннім дзяцінстве. У гэты перыяд Агнес і Амары жылі ў Іерусаліме, якім кіравала як рэгентка каралева-маці Мелісенда Іерусалімская, у той час як кароль Балдуін III быў на вайне. Мелісенда памерла ў 1161 годзе. У 1162 годзе памёр Балдуін III, і Амары стаў каралём Іерусалімскага каралеўства.

Высокі Савет Іерусаліма адмовіўся зацвердзіць Амары каралём да таго часу, пакуль ён не анулюе свой шлюб з Агнес. Верагодна, гэта было выклікана тым, што Агнес не мела дастатковага палітычнага ўплыву для таго, каб быць каралевай. Графства Эдэса было захоплена ворагамі, і яе сям'я не мела значных уладанняў. Амары пагадзіўся з гэтымі патрабаваннямі, але з умовай, што дзеці (Сібіла і Балдуін) захаваюць свае правы, у тым ліку права атрымаць у спадчыну прастол. Акрамя гэтага за Агнес застаўся тытул графіні і частка даходу з Яфы і Аскалона. Шлюб быў скасаваны па фармальнай прычыне блізкага сваяцтва — у Агнес і Амары быў агульны продак Гі дэ Манлеры.

Шлюб з Гуга д'Ібелінам[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на захаванне тытула і часткі даходу, Агнес страціла ўплыў пры двары. Яе дзеці выхоўваліся без яе ўдзелу. Балдуіна выхоўваў пры двары караля Вільгельм Тырскі, а Сібілу яе сваячка Іавета Віфанская ў манастыры Св. Лазара ў Віфаніі. У 1167 годзе Амары пабраўся шлюбам з Марыя Камнінай, траюраднай пляменніцай візантыйскага імператара Мануіла Камніна. Гэты шлюб быў закліканы ўмацаваць саюз з Візантыяй. Неўзабаве пасля разводу, у 1163 годзе, Агнес выйшла замуж за Гуга д'Ібеліна. Іх шлюб доўжыўся шэсць гадоў, да смерці Гуга д'Ібеліна, які сканаў у 1169 годзе ў часе паломніцтва ў Сант'яга-дэ-Кампастэла.

Шлюб з Рэно Сідонскім[правіць | правіць зыходнік]

У 1170 годзе Агнес ажанілася з Рэно Сідонскім, зякім пражыла да самай сваёй смерці ў 1184 годзе.

У 1174 годзе памёр кароль Амары I, і прастол атрымаў у спадчыну сын Агнес Балдуін IV Іерусалімскі, які ў той час ужо быў хворы на праказу. Першым рэгентам пры ім быў Міль дэ Плансі, але неўзабаве ён быў выцеснены Раймундам III. Раймунда падтрымліваў муж Агнес, Рэно Сідонскі, і сям'я папярэдняга мужа — Ібеліны. Такім чынам, Агнес ізноў апынулася пры двары, побач са сваім сынам, з якім была разлучана. Пазней яна суправаджала яго ў Высокім Савеце і нават у ваенных паходах, нават пасля таго як ён стаў сляпым і слабым з-за праказы.

Каралева-ўдава Марыя Камніна, страціла ўплыў пры двары і з'ехала ў Наблус. Марыя жадала, каб трон атрымала ў спадчыну яе дачка Ізабела, і таму не ладзіла з Агнес. Сібіла, наадварот, вярнулася да двара, як толькі дасягнула ўзросту, які дазваляў ёй ажаніцца. У 1176 годзе Балдуін выдаў яе замуж за Вільгельма Манферацкага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernard Hamilton, «Women in the Crusader States: The Queens of Jerusalem», in Medieval Women, edited by Derek Baker. Ecclesiastical History Society, 1978
  • Bernard Hamilton, The Leper King and his Heirs: Baldwin IV and the Crusader Kingdom of Jerusalem. Cambridge University Press, 2000.
  • Hans Eberhard Mayer, «The Beginnings of King Amalric of Jerusalem», in B. Z. Kedar (ed.), The Horns of Hattin, Jerusalem, 1992, pp. 121-35.
  • Marie-Adélaïde Nielen (ed.), Lignages d’Outremer. Paris, 2003.
  • William of Tyre, A History of Deeds Done Beyond the Sea. E. A. Babcock and A. C. Krey, trans. Columbia University Press, 1943.
  • Reinhold Röhricht (ed.), Regesta Regni Hierosolymitani MXCVII-MCCXCI, and Additamentum, Berlin, 1893—1904.
  • Steven Runciman, A History of the Crusades, vol. II: The Kingdom of Jerusalem. Cambridge University Press, 1952.