Агнямёт

Агнямё́т — зброя, прызначаная для паражэння жывой сілы праціўніка струменем падпаленай агнясумесі, падпальвання тэхнічных сродкаў і матэрыяльных запасаў, а таксама для стварэння ачагоў пажару[1].
Складаецца з рэзервуара для агнясумесі, брандспойта і запальніцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Правобразам агнямёта лічыцца «грэчаскі агонь», які выкарыстоўваўся ў Візантыі. У пачатку XVIII стагоддзя рускі інжынер Васіль Дзмітрыевіч Карчмін сканструяваў агнямётныя трубы для караблёў[2].
Агнямёты сучаснага тыпу з’явіліся ў пачатку XX стагоддзя. Першы ранцавы агнямёт стварыў нямецкі навуковец Рыхард Фідлер у 1901 годзе. Упершыню агнямёты былі масава выкарыстаны нямецкімі войскамі ў 1915 годзе падчас Першай сусветнай вайны[1]. Яны паказалі высокую эфектыўнасць і моцнае псіхалагічнае ўздзеянне на праціўніка.
Да пачатку Другой сусветнай вайны агнямёты знаходзіліся на ўзбраенні большасці развітых краін. У РСЧА ранцавымі агнямётамі ўзбройваліся інжынерна-штурмавыя часці. Танкавымі агнямётамі абсталёўваліся машыны на базе танкаў Т-26, Т-34 і КВ.
Віды агнямётаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле прынцыпу дзеяння і канструкцыі агнямёты падзяляюцца на наступныя віды:
- Ранцавыя (пераносныя) — абслугоўваюцца адным агнямётчыкам, далёкасць вогнемятання да 70 м.
- Цяжкія пяхотныя — усталёўваюцца на двухколавым лафеце, далёкасць да 200 м.
- Механізаваныя — размяшчаюцца на самаходным шасі (аўтамабілях, бронетэхніцы).
- Танкавы агнямёты — асноўнае або дадатковае ўзбраенне агнямётных танкаў.
- Фугасны агнямёты — стацыянарныя ўстаноўкі, у якіх выкід агнясумесі ажыццяўляецца з дапамогай парахавога зарада.
- Рэактыўны агнямёты — пераносная зброя ў выглядзе стрэльбы з рэактыўным снарадам, напоўненым агнясумессю. Далёкасць паражэння дасягае 800 м[1]. Прыкладамі з’яўляюцца савецкія РПА «Рысь» і РПА-А «Шмель», а таксама цяжкія агнямётныя сістэмы ТГС-1 «Бураціна» і ТГС-1А «Сонцапёк».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 78.
- ↑ Интересные факты из истории флота (руск.). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2009. Праверана 23 жніўня 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Агнямёт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 78. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Огнемёт // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- Огнемёт // Военная Энциклопедия: В 8 томах (руск.) / Пад рэд. П. С. Грачова, І. М. Радзівонава і інш.. — М.: Воениздат, 1994. — Т. 6. — С. 12—13. — 639 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агнямёт- Лёгкі пяхотны агнямёт ЛПА-50 (руск.)(недаступная спасылка). Weaponplace.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2009. Праверана 8 студзеня 2026.
- Ранцавы агнямёт РОКС-3 (руск.)(недаступная спасылка). Weaponplace.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2009. Праверана 8 студзеня 2026.