Агнёўка вуглялюбная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агнёўка вуглялюбная
Pholiota highlandensis, Carbofil1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pholiota highlandensis (Peck) Quadr. & Lunghini 1990

Сінонімы
  • Agaricus highlandensis Peck 1872
  • Agaricus carbonarius Fr. 1818
  • Gymnopilus highlandensis (Peck) Murrill 1917
  • Gymnopilus carbonarius (Fr.) Murrill 1912
  • Pholiota carbonaria (Fr.) Singer 1951
  • Pholiota luteobadia A.H.Sm. & Hesler 1968
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   181755
EOL   193243
MB   127444

Агнёўка вуглялюбная, лускаўніца вуглялюбная (Pholiota highlandensis) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Лускаўніца (Pholiota) сямейства Страфарыевыя (Strophariaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая. Скурка слізістая, гладкая, шараватая або жоўта-карычневая, часта з святлейшым краем. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, з узростам аліўкава-карычневыя. Ножка цыліндрычная, пустая, з карычняватым валакніста-камякаватым кольцам, слабалускаватая, жаўтаватая, каля асновы бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-бурыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце звычайна групамі на месцы вогнішчаў. Пладаносіць у чэрвеніверасні.

Неядомая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]