Агнішчане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Агнішчанін)

Агнішчанін — першапачаткова, малодшы дружыннік старажытна-рускага князя, які кіраваў княжацкай гаспадаркай, дваром, слугамі. У XI—XIII стст. старшы дружыннік, «княжой муж», баярын.

Звестак пра іх у пісьмовых крыніцах мала. Гэта першым чынам чатыры артыкулы Кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», пачынаючы з «Праўды Яраславічаў» (арт. 19 — 21, 33), два артыкула «Прасторнай праўды» (арт. 12, 78)[1], паведамленні Наўгародскага Першага летапісу  (руск.) пад 1166, 1195 і 1234 гг.[2], і згадванне ў «Статуце князя Яраслава аб масцех»[3].


Згодна расійскаму гісторыку С.М. Салаўёву агнішчанін «Праўды Яраславічаў» у іншых спісах «Рускай Праўды» замяняецца выразам «княж муж», улічваючы кантэкст артыкулаў 19 — 22, 33 Кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», дзе агнішчанін аказваецца ў цеснай сувязі з іншымі княжымі мужамі, з жыццём княжага дамена, даследчыкі прыйшлі да адназначнай высновы пра блізкасць агнішчан з князем, з яго дваром - «агнішчам» (С.М. Салаўёў, П.М. Мрочак-Драздоўскі, М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў, М.П.Паўлаў-Сільванскі, А.Я.Прэснякоў  (руск.), С.У.Юшкоў  (руск.), Б.А.Раманаў  (руск.))[4].

Меркаванні гісторыкаў разашліся пры больш пэўнай характарыстыцы гэтай групы княжых людзей. Панаваў пункт гледжання пра прыналежнасць агнішчан да найблізкага асяроддзя князя, да старэйшай дружыны (С.М. Салаўёў, П.М. Мрочак-Драздоўскі, М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў і інш.). У 1901 г. М.П.Паўлаў-Сільванскі пісаў пра агнішчан як «вышэйшым разрадзе» дружыны, аднак пасля пісаў, што гэта «наогул княжыя дружыннікі, княжы мужы, як старэйшыя, так і малодшыя»[5].

Аб прывілеяваным становішчы агнішчаніна сведчыць «Руская праўда», якая за яго забойства вызначала двайны штраф у 80 грыўняў.

Зноскі

  1. Правда Русская: [в 3 т.] / Ин-т истории АН СССР; Под ред. Б. Д. Грекова; [вст. статья В. П. Любимова, с. 11―54]. [Т.] 1: Тексты: [печатная транскрипция] / Подг. к печати: В. П. Любимов [и др.]. - М. - Л.: Изд-во АН СССР, 1940. - 505 с.
  2. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / АН СССР, Ин-т истории; [под ред. и с предисл. А. Н. Насонова]. - М. - Л.: Изд-во АН СССР, 1950. - 640, [1] с., [5] л. факсим. - С. 32, 42, 73, 219, 234, 235, 283. адзін раз агнішчане згаданы ў Маскоўскім летапісным зборы канца XV ст., але ў перадачы наўгародскай падзеі (то ж у Цвярскім летапісе пад 1165 г.); Филин Ф.П. Происхождение русского,украинского и белорусского языков: Историко-диалектологич. очерк / АН СССР, Ин-т рус. яз. - Л.: Наука, 1972. - 656 с. - С. 585, 586.
  3. Российское законодательство X-XX веков: [Тексты и коммент.]. В 9-ти т. / Под общ. ред. [и с предисл.] О. И. Чистякова. Т. 1. Законодательство Древней Руси / Отв. ред. В. Л. Янин. - М.: Юрид. лит., 1984. - 430 с., ил., факс. - С. 236 - 238.
  4. Правда Русская: [в 3 т.] / Ин-т истории АН СССР; Под ред. Б. Д. Грекова; [вст. статья В. П. Любимова, с. 11―54]. [Т.] 2: Комментарии / Сост.: Б. В. Александров [и др.]. - М. - Л.: Изд-во АН СССР, 1947. - 862 с. - С. 138 - 146.
  5. Павлов-Сильванский Н.П. Феодальные отношения в удельной Руси. - СПб.: Тип. В. С. Балашев и Кº, 1901. - 82 с. - С. 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]