Агнія Львоўна Барто

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агнія Львоўна Барто
Barto toys.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 4 (17) лютага 1906
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 красавіка 1981(1981-04-01)[2] (75 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтка, перакладчыца, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменніца, радыёвядучы
Гады творчасці: 1925 — цяп. час
Кірунак: Сацыялістычны рэалізм
Жанр: верш і сцэнарый
Валодае мовамі: руская
Мова твораў: руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Агнія Львоўна Барто (руск.: А́гния Льво́вна Барто́, 4(17) лютага 1906, Масква — 1 красавіка 1981, там жа) — савецкая дзіцячая паэтка, пісьменніца, кінасцэнарыстка, радыёвядучая. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950) і Ленінскай прэміі (1972).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісала пераважна для дзяцей. Зборнік вершаў «Браткі» (1928), «Хлопчык наадварот» (1934), «Лялькі» (1936), «Снягір» (1939), «Вершы дзецям» (1949; Дзяржаўная прэмія СССР 1950), «Я расту» (1968), «За кветкамі ў зімовы лес» (1970; Ленінская прэмія 1972) і інш. Яе вершы адметныя мяккім гумарам, яснасцю мовы. Аўтар сцэнарыяў кінафільмаў «Падкідыш» (1939), «Алёша Пціцын выпрацоўвае характар» (1958), празаічных твораў «Знайсці чалавека» (1969, пра пошукі сем’яў дзяцей, што згубіліся ў Вялікую Айчынную вайну), «Запіскі дзіцячага паэта» (1976).

На беларускую мову вершы Барто перакладалі Э. Агняцвет, В. Вітка, А. Вольскі, К. Шавель і інш.

Зноскі

  1. Таратута Е. А. Барто Агния Львовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 21. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115857052 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]