Перайсці да зместу

Агогіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аго́гіка (ад грэч. ἀγωγή — «адвод, аднясенне») — у музычным выкананні невялікія адхіленні (запавольванні, паскарэнні) ад тэмпу і метра, падпарадкаваныя мэтам мастацкай выразнасці. Тэрмін быў уведзены нямецкім музыказнаўцам Х. Рыманам у 1884 годзе[1].

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя адхіленні, як правіла, не фіксуюцца ў нотным запісе і не змяняюць значэнне нот, якія ўтвараюць рытмічны малюнак. Сам Рыман лічыў асноўным прынцыпам агогікі павелічэнне працягласці моцных момантаў за кошт слабых, аднак на практыцы нярэдка падаўжаюцца менавіта слабыя долі[1].

У вакальнай музыцы агогіка садзейнічае гнуткасці і выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора і яго сэнсавы змест[2].

  • Агогіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 79. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Музыка (руск.) / Гл. ред. Г.В. Келдыш Г. В. Келдыш. — Москва: Большая российская энциклопедия, 1998. — С. 17. — 672 с. ISBN 5-85270-254-4.