Агонія ў садзе

Агонія ў садзе (таксама ўжываецца Агонія ў Гефсіманіі, ва ўсходняй традыцыі таксама Маленне аб чашы, ) — падзея у жыцці Ісуса Хрыста, якая адбылася згодна Новага Запавета, паміж Развітальнай прамовай падчас Апошняй Вячэры і арыштам Ісуса.
Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]
Па ўсіх чатырох Евангеллях, адразу пасля Апошняй Вячэры, Ісус ідзе ў сад, каб памаліцца. Кожнае Евангелле некалькі па-рознаму апісвае дэталі падзеі. Матфей і Марк вызначаюць гэта месца малітвы, як Гефсіманія. Ісуса суправаджаюць тры апосталы: Пётр, Ян і Якаў, якіх Ён папрасіў, каб яны не спалі і маліліся. Ён адышоў на адлегласць «двух крокаў ад» ад іх, дзе Ён адчуваў моцны сум і тугу, і сказаў: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, хай гэтая чаша мінуе Мяне. Тым не менш, хай будзе, як Ты таго хочаш, а не Я». Тады, трохі пазней, Ён сказаў: «Калі не можа чара гэтая прайсці міма, але я павінен піць, хай будзе воля Твая!» (Матф. 26:42). Ён сказаў гэтую малітву тры разы, прыходзячы кожны раз да трох апосталаў пасля кожнай малітвы, і кожны раз знаходзячы іх у сне. Сонным вучням Ён сказаў: «Дух бадзёры, але плоць слабая». Пасля малітвы Анёл сышоў з нябёсаў, каб умацаваць Яго. У час, калі Ён маліўся, «быў пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю». (Лук. 22:44).
Мастацкія выявы[правіць | правіць зыходнік]
Падзея адлюстравана ў шэрагу мастацкіх твораў, найбольш вядомыя з іх:
- Агонія ў садзе — ранняя карціна майстра італьянскага Адраджэння Джавані Беліні;
- Агонія ў садзе — карціна рамантычнага паэта і мастака Уільяма Блэйка;
- Хрыстос на Алейнай гары — карціна мастака эпохі барока Мікеланджэла Мерізі ды Караваджо;
- Хрыстос на Алейнай гары — араторыя класічнага кампазітара Людвіга ван Бэтховена.
![]() |
Агонія ў садзе на Вікісховішчы |
---|