Агара, фільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Агора, фільм)
Перайсці да: рух, знайсці


Picto infobox film.png
Агара

Ágora
Фота
Краіна: Сцяг Іспаніі Іспанія
Мова: англійская
Год: 2009
Жанр: меладрама
драма
прыгоды
гісторыя
Пеплум
Рэжысёр: Алехандра Аменабар
Прадзюсар: Альвара Аўгусцін
Фернанда Бавайра
Сцэнарыст: Алехандра Аменабар
Матэа Хіль
Акцёры: Рэйчэл Вайс
Макс Мінгела
Оскар Айзек
Ашраф Бархам
Аператар: Шаві Хіменес
Кампазітар: Дарыа Марыянелі
Кампанія: Mod Producciones, Himenóptero, Telecinco Cinema, Canal+ España, Cinebiss
Бюджэт: 70 млн $[1]
Зборы: 39 млн $[1]
Час: 141 хвіл.

«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.

У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Agora. Box Office Mojo. Праверана 2 лютага 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Алехандра Аменабара