Індура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Індура)
Аграгарадок
Індура
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
142 м[1]
Насельніцтва
  • 1 360 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15(2)
Паштовы індэкс
231712
Аўтамабільны код
4
Індура на карце Беларусі ±
Індура (Беларусь)
Індура
Індура (Гродзенская вобласць)
Індура

Інду́ра[2] (трансліт.: Indura, руск.: Индура) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Індурка. Уваходзіць у склад Індурскага сельсавета. Насельніцтва 1360 чал. (2010). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Вялікая Бераставіца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Індурскае гарадзішча XI—XIII стагоддзяў тыпу феадальна-ўласніцкіх замкаў.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Індура згадваецца ў пачатку XVI ст. як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У другой палове XVI—XVII стст. мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры шведскі генерал Меерфельд атрымаў перамогу над расійска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу збіраўся для раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[3]. У 1770—1780 гадах тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога з’язджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[4].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Праект сінагогі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Індура апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Мястэчка знаходзілася ў валоданні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.

Станам на 1833 год тут працавала 8 крамаў[5]. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 314 двароў, касцёл, царква, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, прыходскае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі ў нядзелі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1915 годзе падчас І сусветнай вайны Індура акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўключалася ў склад Беларускай ССР[6]. З пачатку 1919 года дзейнічаў камісар польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, ствараліся польскія вайсковыя структуры. Пасля зыходу нямецкіх войскаў, у час Польска-савецкай вайны ў 1920 годзе была ненадоўга занята бальшавікамі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і гарадской гмін Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. 4 і 6 снежня 1932 года ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялян (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўрада, у падтрымку выступленняў сялян в. Баранава.

У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 мая 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 21 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 29 снежня 1949 года статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1830 — 559 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 496, мяшчан-хрысціян і сялян 55, жабракоў 4[7]; 1878 — 2426 чал., у тым ліку 2200 іўдзеяў[8]; 1897 — 2681 чал.
  • XX стагоддзе: 1971 — 1549 чал.; 1995 — 1288 чал.[9]; 1999 — 1525 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 1360 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

У студзені 2019 года ў Індуры адкрылі музей лялькі. Больш за 300 экспанатаў розных эпох прадставілі ў музеі лялькі ў цэнтры культуры. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя, раздзел савецкіх цацак. Асобная экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксесуары: адзенне, каляскі, ложачкі, а таксама старыя фатаграфіі[10].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 128.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 202.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 130.
  6. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  8. Indura // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 278.
  9. Вольга Князева, Валерый Шаблюк. Індура // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 486.
  10. blr.belta.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]