Багданаўка (Лунінецкі раён)
Аграгарадок
Багданаўка
| ||||||||||||||||||||||||
Багда́наўка[1] (трансліт.: Bahdanaŭka, руск.: Богдановка) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Багданаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 240 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўча[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[3].
У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[3], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу.
Да 1962 года Багданаўка знаходзілася ў складзе Лагішынскага раёна, затым была перададзена ў склад Лунінецкага раёна і аднесеная да Лунінскага сельсавета, у 1980 годзе выдзелена ў самастойны сельсавет. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры.
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
У 1994 годзе адноўлена праваслаўная царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
- ↑ 3,0 3,1 Богдановка Архівавана 2 жніўня 2018. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багданаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 204.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багданаўка (Лунінецкі раён)
- Багданаўка на Radzima.org
- Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Багданаўка