Бігосава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Бігосава)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Бігосава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
2 126 (2 001) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211640[1]
Аўтамабільны код
2
Бігосава на карце Беларусі ±
Бігосава (Беларусь)
Бігосава
Бігосава (Віцебская вобласць)
Бігосава

Біго́сава[2] (трансліт.: Bihosava, руск.: Бигосово) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Росіца. Адміністрацыйны цэнтр Бігосаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс. За 18 кіламетраў на паўночны захад ад горада Верхнядзвінска, 193 кіламетры ад Віцебска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўстаў ў 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома. Па архіўных звестках 1904 станцыя Георгіеўская налічвала 3 двары, 23 жыхары, абслугоўваліся Росіцкай паштова-тэлеграфнай канторай.

У 1901 годзе быў пракладзены пуць для адчэпкі вагонаў, пабудаваныя дамы для грузчыкаў і чыгуначнікаў, якія абслугоўвалі чыгунку. У 1924 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве адпаведнага прызначэння памежнай станцыі. У 1926 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў. Сярод знакамітых сучаснікаў, якія праязджалі праз станцыю Бігосава, былі паэт Латвіі Яніс Райніс, савецкі дыпламат Тэадор Нете.

У пачатку ліпеня 1941 гады Бігосава была акупаваная нямецкімі войскамі. Са станцыі немцы вывозілі ў Германію нарабаваныя хлеб, каштоўнасці, насельніцтва, частка з якога накіроўвалася ў канцлагеры, а другая частка на працу на акупаваных тэрыторыях. Да канца 1941 разгарнуўся партызанскі рух.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2126 жыхароў, 858 двароў (2001)

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе ў Бігосава быў пабудаваны завод «Зааветінструмент», цяпер ААТ «Інвет».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Бігосава ў 1919 годзе расстраляны беларускі святар Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч.

Зноскі

  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).