Вомельна
Аграгарадок
Вомельна
|
Во́мельна[1] (трансліт.: Vomieĺna, руск.: Омельно) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Месціцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка-Шышчыцы, непадплёку ад р. Пціч.
У сярэдзіне 19 ст. сяло акружалі дубовыя, грабавыя і кляновыя лясы, невялікім каналам вёска была злучана з р. Пціч.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павета Менскае ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку XX стагоддзя вядома як урочышча, уласнасць Ратынскіх. Адміністрацыйны цэнтр Амельнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У 1860 годзе пабудавана царква з дрэва. У 1879 годзе цэнтр праваслаўнага прыхода(1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства.
У 1886 годзе дзейнічала школа, правасоаўная царква, воласное праўленне.
У 1897 годзе дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебезапасная крама, лаўка, пітны дом.
У пачатку XX стагоддзя побач з вёскай узгадваецца маёнтак. Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1924—1939 гадах цэнтр Кнорынскага сельсавета, у 1939—1962 гадах цэнтр Варашылаўскага сельсавета. У 1962—1965 гадах вёска ў складзе Сінчанскага сельсавета, у 1965—1972 гадах яго цэнтр. У 1972—1984 гадах цэнтр Амяльнянскага сельсавета.
У 1932 годзе да Вомельна была далучана в. Востраў. Вёска была ў Дубраўскім сельсавеце.
На 1933 год працавалі калгас імя Кнорына, сталярная майстэрня, кузня.
З 1938 года вёска.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. Вомельна пацярпела падчас карнай аперацыі «Півоня» у маі 1944 года, была спалена.
Паводле перапісу 1976 года пасёлак.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- 1816 год — 38 двароў, 170 жыхароў.
- 1886 год — 58 двароў, 372 жыхары.
- 1897 год — 89 двароў, 552 жыхары.
- пачатак XX ст. — 99 двароў, 688 жыхароў. Маёнтак — 1 двор, 61 жыхар.
- 1 студзеня 2002 год — 148 двароў, 355 жыхароў.
Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліятэкі.
- Клуб.
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Царква і праваслаўны прыход Ушэсця Гасподняга. Пабудавана драўляная Царква ў 1796 годзе (згарэла праз некаторы час)
Прыходская Вазнясенская Царква пабудавана ў 1897 годзе на сродкі мясцовага ўладальніка Ратынскага і вернікаў вёскі. Пабудавана прадаўгаватым крыжам, адзін глухі купал, гонтавы дах, адзін шэраг вокнаў, адны ўваходныя дзверы, 20 сажняў унутры, столь, паў дашчаныя. Да апалу не прыстасавана. Салея ўзвышалася на 2 ступені, клірас уладкаваны па-за салеёй. Дашчаны іканастас цёмнага колеру з 5-ці абразоў у адзін шэраг. Каштоўных рэчаў паміж імі не апроч срэбнай прылады, літургічных пасудзін, ахвяраваных спадаром Чацверыковым. Царкоўныя кнігі. Вакол цвінтара простая драўляная агароджа. У званіцы 4-я званы. 1-ы — 5 пудоў 20 фунтаў , 2-і — 2 пуды, два званы па 1 пудзе. Пры Царкве была царкоўна-прыходская народная вучэльня для сірот. Навучалі розным рамёствам. Святароў хавалі ля сцен Царквы. Спалена ў 1943 г.[2][3] .
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдняя школа. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе ў народным вучылішчы займаліся 48 вучняў (у тым ліку 3 дзяўчынкі). У 1900 годзе школу наведваў 74 вучань, настаўнікам працаваў Барыс Мяцельскі. У 1917 годзе народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені. У 1922 годзе ў школе 1 ступені займалася 80 вучняў, працавала 3 настаўнка.
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
- Акушэрскі пункт.
- Ветырынарны ўчастак.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
- Механічныя майстэрні.
- Аддзяленне сувязі.
- Ашчадная каса
- Крама
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Юлія Уладзіміраўна Хіраска — беларуская артыстка балета.
- Віктар Іванавіч Барысевіч — беларускі вучоны-эканаміст.
- Таіса Іванаўна Сушко — беларускі эканаміст, кандыдат эканамічных навук[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́мельна, Во́мелен, м. (каля Во́мелена)
- ↑ https://www.radzima.net/be/prihod/omelynyanskiy.html
- ↑ https://vk.com/talka.hram?w=wall-71730936_6866%2Fall
- ↑ http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar495566&strq=l_siz=20
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх