Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1566 года Матыкалы — уладанне зямян Афанаса і Мацея Бекішаў у Камянецкім павеце, Берасцейскага староства, з 1597 года — пана Івана Матыкальскага. У 1672 годзе — цэнтр гміны, уласнасць Марціна Матусевіча, у 1788 годзе — кашталяна брэсцкага Юзафа Шчыта. У 1788 годзе дзейнічала паштовая станцыя паміж Брэстам і Высокім. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Для ўстанаўлення парадку былі выкарастаны салдаты. У 1866 годзе маёнткам валодаў Уладкоў. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1869 годзе на сродкі ўрада і жыхароў вёскі была пабудавана царква. У 1876 годзе сяло. У 1886 годзе была валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма; у маёнтку Матыкалы працавалі цагельны завод, ветраны млын.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, цэнтр Матыкальскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Матыкальскага сельсавета.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.