Вішнева (Валожынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Вішнева
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (1641) у Вішневе
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (1641) у Вішневе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
250 м і 158 м[1]
Насельніцтва
  • 417 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовы індэкс
222343
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220813026
Вішнева на карце Беларусі ±
Вішнева (Валожынскі раён) (Беларусь)
Вішнева (Валожынскі раён)
Вішнева (Валожынскі раён) (Мінская вобласць)
Вішнева (Валожынскі раён)

Ві́шнева[2] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З'яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзедзічам (асобай, якая валодала мясцовасцю па спадчыне) Вішнева на рацэ Альшанцы 29 кастрычніка 1447 года названы Пётр Сенька Гедыгольдавіч[3].

У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У час Першай сусветнай вайны праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны. Жыхары былі выселены, мястэчка знішчана артылерыяй да апошняй хаты. Знамянальна, што ў касцёл і царкву, пабудаваных на самых высокіх месцах, не трапіў ніводзін снарад.

Польская школа ў Вішневе, 1939

У 19211939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з'яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[4]

Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

  • Сымон Будны — дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі.
  • Канстанцыя Буйло — беларуская паэтэса.
  • Уладзіслаў Чарняўскі — каталіцкі святар, перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Ліцкевіч 2013, с. 48..
  4. Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN Архівавана 7 верасня 2008. (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
  • Ryżewski, Grzegorz. Z dziejów dóbr Wiszniew w XV–XVIII wieku // Białostockie Teki Historyczne, T. 4, 2006. -- S. 83-102.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]