Дарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дарава)
Аграгарадок
Дарава
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовы індэкс
225378
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250885021
Дарава на карце Беларусі ±
Дарава (Беларусь)
Дарава
Дарава (Брэсцкая вобласць)
Дарава

Да́рава[1] (трансліт.: Darava, руск.: Дарово) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Конькаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома, што навагарадскі намеснік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэту пасаду з 1430 па 1434 даў грошы на пабудову першага драўлянага касцёла ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касцёл.

У Дарава на старых могілках насупраць касцёла пахаваны вядомы польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік Фларыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасля 1945-га. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. У 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з’явіліся новыя пахаванні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.

Каля вёскі пад час Першай сусветнай вайны 19151918 размяшчалася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская аперацыя. Большасць будынкаў і касцёл былі знішчаны.

Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 19331938 бетонныя нямецкія бліндажы побач з вёскаю былі разабраны мясцовымі жыхарамі на пабудову касцёла. Праект храму распрацаваў інжынер з Баранавіч Браніслаў Іванчык.

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім размяшчаўся склад.

У 1940—1954 гадах цэнтр Дараўскага сельсавета.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная Свята-Троіцкая царква
Пахаванні Бохвіцаў
Прыдарожная капліца-крыж

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]