Дражна (Старадарожскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дражна)
Аграгарадок
Дражна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
1,47 км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1792
Паштовы індэкс
222922
Аўтамабільны код
5
Дражна на карце Беларусі ±
Дражна (Старадарожскі раён) (Беларусь)
Дражна (Старадарожскі раён)
Дражна (Старадарожскі раён) (Мінская вобласць)
Дражна (Старадарожскі раён)

Дра́жна[1] (трансліт.: Dražna, руск.: Дражно) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 18 км у напрамку на поўнач ад горада Старыя Дарогі[2], за 130 км ад Мінска[2], на аўтамабільнай дарозе Р92.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйнае святочнае верхняе летняе адзенне беларускіх сялянак з в. Дражна, канец XIX ст. Музей старажытнабеларускай культуры

У 1924—1940 гадах цэнтр Дражненскага сельсавета[3], у 1940—1954 гадах у складзе Падарэскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дражнаўскага сельсавета[4].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была месцам неаднаразовых баявых сутычак. 15 студзеня 1943 года адбыўся бой 3-га батальёна пяхотнага грэнадзёрскага вучэбнага 635-га палка з 600 савецкімі партызанамі, у якім загінула 29 партызан і мноства параненых[5]. 15 красавіка 1943 года вёска была спалена савецкімі партызанамі (2-я Мінская партызанская брыгада). Было спалена 37 хат, партызаны забілі 25 чалавек (15 жанчын і дзяцей)[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 459 жыхароў, 216 двароў[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Шасціканцовы крыж, устаноўлены побач з каталіцкімі могілкамі вёскі Дражна ў памяць жыхароў вёскі, забітых або спаленых партызанамі ў сваіх дамах.
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г БелЭн 1998.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 49—50.
  6. В деревне Дражно Стародорожского района установлен крест в память о мирных жителях, уничтоженных партизанами Архівавана 12 мая 2021. // TUT.BY (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]