Дукора

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дукора)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Дукора
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Водныя аб'екты
Насельніцтва
  • 1 304 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Дукора на карце Беларусі ±
Дукора (Беларусь)
Дукора
Дукора (Мінская вобласць)
Дукора

Дуко́ра[1] (трансліт.: Dukora, руск.: Дукора) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Дукорскага сельсавета. Насельніцтва 1588 чал. (1993).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы , на рацэ Свіслач. 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У XVI ст. Дукора знаходзілася ў складзе маёнтка Бакшты і належала Кезгайлам, з 1554 — ва ўладанні іх нашчадкаў паводле жаночай лініі: Завішаў і Шэметаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Дукору як уласнасць непаўналетніх дзяцей Я. Завішы, маці якіх другім шлюбам выйшла за князя А. Вішнявецкага, датуецца 1582. Тады ж згадваецца тутэйшы сельскі старац Еська Юр'евіч. Паводле юрыдычных актыў 1592 г. сяло. Пад 1592 і 1595 у якасці ўладальнікаў паселішча значацца Ян і Вацлаў Шэметы, старца — С. Мазоўка.

З 1606 Дукора знаходзілася ў супольным валоданні ўдоў А. Завішы і В. Шэмета, старац — Ц. Мазоўчыч. У 1615 сяло аддалі ў заклад К. Слушку, у гэты час тут былі 84 двары сялян-кунічнікаў. Пазней уласнікамі маёнтка сталі Агінскія. Апошнім уладальнікам Дукоры і ўсяго Бакштанскага графства з роду Агінскіх быў гетман Міхал Казімір.

У 1708 г. у час паўночнай вайны шведскія войскі караля Карла 12 знаходзіліся у Дукоре.

У 1791 г. мястэчка перашло да Ашторпаў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Лявона Ашторпа

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дукора апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З канца 1790-х мясцовасць перайшла да Францішка Оштарпа — сына аселага на Літве шведскага жаўнера арміі Карла XII. У 1800 Дукора складалася з сядзібы, невялікага мястэчка, сяла; мела ўніяцкую Узвіжанскую царкву, яўрэйскую школу, будаваўся мураваны касцёл; рэгулярна праводзіліся 4 кірмашы. У першай палове XIX ст. сын Францішка Леў Оштарп (17861851) пабудаваў мураваны палац, завёў у маёнтку цырк з замежнымі акцёрамі, аркестр, бібліятэку.

У 1845 г. пабудавана царква ў імя святых Пятра і Паўла.

З 1861 г. цэнтр воласці.

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

У 1863 г адкрыта мужчынскае, 1685 г. жаночае народнае вучылішча.

У 1874 маёнтак перайшоў да галандца Канстанціна Гарцінга (памёр у 1891), сям'я якога ўсталявалася на Міншчыне ў пачатку XIX ст. У 1876 у Дукоры існаваў вадзяны млын і 3 карчмы. У 1881 мястэчка злілося з сялом; у гэты час тут было 2 царквы, шпіталь.

У 1886 г. у народных вучылішчах займаліся 80 хлопчыкаў і 35 дзяўчынак. Настаўнікамі працавалі Леанід і Надзея Астапені.

У 1897 г. дзейнічала валасное праўленне, 2 народных вучылішчы, царкоўнапрыхадская школа, пітны дом, 2 праваслаўныя царквы, 2 хлебазапасныя магазіны, 14 дробных лавак, капліца, сінагога, вадзяны млын.

На 1900 г. у 2 вучылішчах налічваўся 131 вучань, у тым ліку 52 дзяўчынкі.

У 1901 дзейнічае сыраварны завод.

У мястэчку заўсёды бытавалі промыслы і рамёства: ткацкія, бандарныя, кавальскія, ганчарныя, шорныя, гарбарныя, кравецкія, шавецкія, пчалярскія, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў у Свіслачы. У жыцці насельніцтва важнае месца займалі земляробства і жывёлагалоўля, агародніцтва, дробны гандаль. Па нядзелях, святочных днях адбываліся таржкі і базары. Прадметамі гандлю былі: бандарныя вырабы (бочкі, вёдры, цэбры, бойкі і іншыя), дугі, збруя, мёд, воўна, сукно, аўчына, жывёла, дары прыроды і іншае. Частка вырабаў вывозілася для продыжу на фурманках па паштовым тракце ў Мінск.

Падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Дукорскай воласці адбываліся масавыя хваляванні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Дукору была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 мястэчка знаходзілася пад польскай уладай, была цэнтрам гміны.

З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабілася цэнтрам сельсавета.

У 1926 г. дзейнічала сямігадовая школа з сельскагаспадарчым ухілам, у якой працавала 11 настаўнікаў. У школе вучыліся не толькі дзеці з Дукоры, але і з навакольных вёсак. У 1926 г. У.Лабанок скончыў школу. Пры Дукорскай школе былі створаны: бібліятэка, якая налічвала 1000 кніг (1926), пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Працаваў клуб, чытальня.

У 1920-ых гг. асаблівай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаўся Дукорскі драматычны гурток, удзельнікам яго з'яўлялся будучы пісьменік В.Гарбацэвіч і актрыса Т.Бандарчык.

На пачатку 1930-ых арганізаваны саўгас "Дукора", працавала цыркулярка, майстэрня па рамонту сельскагаспадарчых машын, кузня, валяльная майстэрня.

У 1938 г. статус паселішча панізілі з мястэчка ў вёску.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

28.09.1967 г. да Дукоры былі далучаны в. Дукоркі і в. Харэвічы. Харэвічы цяпер вуліца Блажко.

У лютым 1974 г. у в. Дукора адкрыты раённы краязнаўчы музей (у 1993 г. пераведзены ў в. Блонь).

У 2000-я паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

XIX стагоддзе:

  • 1861 — 225 чал. у мястэчку Дукора і 133 чал. у сяле Дукора;
  • 1881 — 842 чал.
  • 1886 — 41 двор, 537 жыхароў.
  • 1897 — 189 двароў, 1079 жыхароў.

XX стагоддзе:

  • 1901 — 102 чал. у маёнтку Дукора і 1444 чал. у мястэчку Дукора;
  • 1970 — 797 двароў, 2258 чал.;
  • 1993 — 652 двароў, 1588 чал.[2]
  • 1997 — 1429 чал.[3];
  • 1999 — 1331 чал.

XXI стагоддзе:

  • 1 студзеня 2002 — 571 двор, 1307 жыхароў.
  • 2010 — 1304 чал.

Габрэі[правіць | правіць зыходнік]

Па не вельмі дакладных дадзеных габрэі пасяліліся ў 1850-х гг., да гэтага было шмат татар. Габрэі займаліся гандлем і рамяством. Была цырульня, шаўцы, кавалі, краўцы. Была сінагога. Габрэйская школа адкрылася пад канец 19 стагоддзя. Перад вайной была пачатковая габрэйская школа, а з пятага класа – агульная. Падчас вайны, калі прыйшлі немцы, у першыя ж дні ўсіх габрэяў сагналі разам, абгарадзілі плотам хаты. На расстрэл прыехалі чатыры грузавыя машыны з салдатамі, сярод якіх быў літоўскі атрад з Мінска. Колькі ўсяго загінула дакладна невядома. Прыкладна 400 чалавек. Спісы ніхто не складаў. На месцы расстрэлу ў 1956 годзе ўсталяваны помнік[4][5].

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Пошта.
  • Механічная майстэрні.
  • Аддзяленне сувязі.
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя.
  • Сталовая.
  • Ашчадная каса.
  • Некалькі крам.
  • Дом быта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Дукоре знаходзіцца Музейны комплекс Дукорскі маёнтак.

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Медыцынскія паслугі надае вясковая Амбулаторыя. Бальніца была збудавана ў 1988 годзе. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 100 чалавек у змену.[7]

Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Герб Дукоры

У якасці неафіцыйнага геральдычнага знака Дукоры выкарыстоўваецца частка герба Кезгайлаў «Задора», якім карысталіся колішнія ўладальнікі мястэчка Кезгайлы.

Апісанне: у блакітным полі іспанскай тарчы сярэбраная галава льва, з пашчы якога шугае полымя[8].

Аўтар ідэі: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 18 Кастрычнiк 2012 г[9].

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом культуры.
  • Бібліятэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік ушанавання памяці загінуўшых уражэнцаў.
  • Помнік забітым габрэям у кастрычніку 1941 г.
  • Габрэйскія могілкі.
  • Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (XVIII ст.)
  • Брацкая магіла (1920, 1944 гады). Урочышча Пушча.
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).
  • Памятная дошка выдатнаму беларускаму драматургу, заслужанаму настаўніку БССР В.С. Гарбацэвічу[10].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца (1897 г. - ?)
  • Царква ў імя святых Пятра і Паўла (1845 г. - ?).
  • Палац Оштарпаў (XVIII ст.) Узарваны савецкімі партызанамі пад час Другой сусветнай вайны. Ваеннай патрэбы знішчэння палаца не было (каля 10 ахоўнікаў-паліцаяў адразу разбегліся пасля нападу партызан i супраціву не аказалі).
  • Сінагога (XIX ст.)
  • Царква Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вячаслаў Насевіч. Дукора // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 313.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 256.
  4. http://shtetle.com/shtetls_minsk/dukora/dukora.html
  5. https://by-mohilki.livejournal.com/46313.html
  6. https://krynica.info/be/2018/10/01/arcybiskup-kandrusevich-asvyaciu-kascjol-u-rudzensku-i-kaplicu-u-dukory/
  7. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  8. Гербы. puchavickirajon.info/
  9. https://puchavickirajon.info/%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B/
  10. http://www.gorka.by/wp-content/uploads/2013/04/P4190044.jpg?fbclid=IwAR312rcb-qTZ292WHxGqm5ISM0DMBRglov7kSV6Mo8fpfa5vHteRHguDcYk
  11. буцэвiч Ванда Антонаўна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]