Закозель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Закозель
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 474 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220835021
Закозель на карце Беларусі ±
Закозель (Беларусь)
Закозель
Закозель (Брэсцкая вобласць)
Закозель

Зако́зель[2] (трансліт.: Zakozieĺ, руск.: Закозель) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Закозельскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 118 км ад Брэста[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Ажэшкаў. У XIXст., калі гаспадаром маёнтка быў Нікамід Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і Капліца-пахавальня збудаваная ў 1839г. у неагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэнні палаца Пуслоўскіх у Косаве.

Згодна з некаторымі сцвярджэннямі ў капліцы пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. хаваўся некаторы час Ромуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.

Пасля падаўлення паўстання мужа Элізы Ажэшка - Пятра саслалі у Пермскую губерню, маёнтак ў Людвінова, што недалёка, канфіскавалі. У 1893 г. Закозель перайшоў графіні Бабрынскай, якая упарадкавала маёнтак а Капліцу пакінула ў нязменным стане.

З 1970 года цэнтр сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 767 жыхароў, 310 двароў[3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца-пахавальня Ажэшкаў

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зако́зелле, н.
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]