Лучын (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Лучын)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Лучын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Аўтамабільны код
3
Лучын на карце Беларусі ±
Лучын (аграгарадок) (Беларусь)
Лучын (аграгарадок)
Лучын (аграгарадок) (Гомельская вобласць)
Лучын (аграгарадок)

Лучы́н[1] (трансліт.: Lučyn, руск.: Лучин) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета.

Знаходзіцца на правым беразе Дняпра, каля аўтадарогі РагачоўЖлобін. Цэнтр калгаса. За 8 км на поўдзень ад Рагачова, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Луцкае.

На 1999 год у Лучыне налічвалася 919 жыхароў, 435 двароў.

На думку некаторых даследчыкаў, тут размяшчаўся старажытны горад Лучын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца як горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.).

Упамінаецца ў грамаце караля Казіміра ад 1480 года менскаму купцу Церашковічу. У 14—18 ст. у Рагачоўскай воласці (старостве) ВКЛ, з 16 ст. Лучын вядомы як сяло.

З 1793 года ў Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Беларускай, з 1802 Магілёўскай, з 1919 Гомельскай губерні.

У 1886 — 672 жыхары, 114 двароў, царква, 2 ветракі.

З 1924 цэнтр сельсавета ў Рагачоўскім раёне Бабруйскай акругі (да 1930), з 1938 у Гомельскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі двойчы (у 1941 і 1944) часткова спальвалі Лучын.

У 1972 г. — 1352 жыхары, 387 двароў.

Да 1 снежня 2009 года Лучын быў цэнтрам аднайменнага сельсавета[2].

Установы[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287(руск.) 
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 360.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]