Лясная (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Лясная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
556
Насельніцтва
1 639 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225356
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204835026
Лясная на карце Беларусі ±
Лясная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Лясная (Баранавіцкі раён)
Лясная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лясная (Баранавіцкі раён)

Лясна́я[1] (трансліт.: Liasnaja, руск.: Лесная) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 2,5 км ад шашы Баранавічы — Брэст. Чыгуначная станцыя Лясная знаходзіцца на лініі Баранавічы — Брэст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1880-х гадоў як чыгуначная станцыя Лясная ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баі каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначыўся Герой Савецкага Саюза М. П. Акімаў. У верасня 1941 года ў вёсцы гітлераўцы стварылі лагер № 337 для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных, у якім пастаянна ўтрымлівалі каля 55 тысяч чалавек. У 1941—1944 гадах у Ляснянскім лагеры смерці акупанты загубілі 88,5 тыс. чал.

У 1972 годзе ў вёсцы працавалі лясніцтва, пякарня, цэх Баранавіцкай мэблевай фабрыкі, сярэдняя школа, сталовая, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 5 магазінаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць лясніцтва, сярэдняя школа (у школе ў 1986 годзе адкрыты музей імя Галубка), бальніца, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, Дом быту, бальніца, аптэка, бібліятэка, 5 магазінаў, ашчадны банк.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 год — 3 двары, 18 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 10 двароў, 50 жыхароў.
    • 1921 год — 26 дамоў, 167 жыхароў.
    • 1939 год — 565 жыхароў.
    • 1959 год — 1213 жыхароў.
    • 1972 год — 310 двароў, 1391 жыхар.
    • 1998 год — 556 двароў, 1639 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]