Малевічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Малевічы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Малевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
Малевічы на карце Беларусі ±
Малевічы (Беларусь)
Малевічы
Малевічы (Гомельская вобласць)
Малевічы

Мале́вічы[1] (трансліт.: Malievičy, руск.: Малевичи) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавета. Насельніцтва 698 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад горада Жлобін, за 94 км ад Гомеля.

Каля вёскі знаходзіцца радовішча гліны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1792 года дзейнічала Узвіжанская царква. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1816 года ўладанне памешчыка Жукоўскага, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Гаспадар фальварку валодаў у 1869 годзе 3746 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі, вадзяным млыном, крупадрабільняй і валюшняй. З 1872 года дзейнічала народнае вучылішча (у 1889 годзе 36 вучняў). З уводам у эксплуатацыю, у лістападзе 1873 годзе, чыгункі Асіповічы — Гомель пачаў дзейнічаць раз'езд, а з 1964 года чыгуначная станцыя. У 1886 годзе вятрак, у Лукаўскай воласці. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасная крама, крупадрабільня, піцейны дом. У 1909 годзе 787 дзесяцін зямлі, у фальварку 3890 дзесяцін зямлі. Пры школе з 1911 года працавала бібліятэка.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Малевіцкага сельсавета Жлобінскага раёна Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак і кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі вёску і забілі 56 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 45 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). 143 жыхары загінулі на фронце. У 1962 годзе да вёскі далучаны суседняе мястэчка Занароддзе, у 1966 годзе — мястэчка Завадное і вёска Кормы. Цэнтр саўгасу імя В. І. Казлова. Працуюць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, крама.

У склад Малевіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года вёска Жальвін, пасёлкі Загароддзе, Новы Аляксандраў, да 1966 года вёска Кормы, пасёлак Прыдарожжа.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1816 — 34 двары; 1848 — 39 двароў; 1886 — 52 двары, 300 жыхароў; 1897 — 93 двары, 618 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагоддзе: 1909 — 106 двароў, 636 жыхароў, у фальварку — 14 жыхароў; 1940 — 192 двары, 768 жыхароў; 1959 — 345 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 302 двары, 701 жыхар[2]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 286 гаспадарак, 698 жыхароў[3]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • В. І. Казлоў[4] (18.2.1903 — 1967) — Герой Савецкага Саюза, 1-ы сакратар Мінскага гаркама і абкама КП(б)Б. З 1946 года дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Са студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр. Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Салігорску, Жлобіне.
  • Рыгор Мяфодзьевіч Байкачоў (19.4.1906 — 10.2.1975) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПБ па кадрах.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 25.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
  4. Герой Советского Союза Козлов Василий Иванович

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]