Мурава (Пружанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Мурава)
Аграгарадок
Мурава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 599 чал. (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225160
Аўтамабільны код
1
Мурава на карце Беларусі ±
Мурава (Пружанскі раён) (Беларусь)
Мурава (Пружанскі раён)
Мурава (Пружанскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Мурава (Пружанскі раён)

Мура́ва[1] (трансліт.: Murava, руск.: Мурава) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Пружан, за 114 км ад Брэста[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Расійскай імперыі ўваходзіла ў Сухопальскую воласць Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павета Палескага ваяводства. Вёска была сядзібай Хрысціянскага саюза пяцідзясятнікаў, колькасць вернікаў складала да 100 чалавек.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 па 16 ліпеня 1954 — цэнтр Мураўскага сельсавета.

Мураўская школа[правіць | правіць зыходнік]

У 1863 годзе, у цэнтры Муравы, каля царквы было адкрыта царкоўна-прыходскае вучылішча, дзе вучылася 30 дзяцей, усе хлопчыкі. Настаўнікамі былі поп і дыякан. У 1868 годзе ў вучылішчы было 48 вучняў.

Вучылішча было двухкласным. Галоўным і абавязковым прадметам у вучылішчы былі царкоўная і грамадзянская грамата, гэта значыць, уменне чытаць і завучваць на памяць малітвы. Такія ж прадметы як мова (пісьмова) і арыфметыка былі не абавязковыя.

У польскі перыяд у вёсцы Мурава была толькі чатырохгадовая школа, а да канца 1930-х гадоў - шасцігадовая, з навучаннем на польскай мове.

Толькі адзін чалавек пасля заканчэння гэтай школы змог паступіць у гімназію. Дырэктарам школы ў гэты час быў Пярдэня, а пазней Стэфан Сасноўскі. Настаўнікі жылі ў казённым доме і на прыватных кватэрах. Вядомы толькі іх прозвішчы: Талчынскі, Уейскі, Заенскі, Сурвіла. Закон Божы выкладалі дыякан і поп: Перапечны, Марціновіч.

У 1939 годзе быў пабудаваны новы будынак для школы.

Першы выпуск вучняў Мураўскай сямігадовай школы быў ў 1950 годзе, а першы выпуск сярэдняй школы - у 1959 годзе. У 1959 годзе быў пабудаваны новы будынак школы і спартыўная зала на старым падмурку. З гэтага часу школа стала сярэдняй агульнаадукацыйнай. У 1963 годзе адзначалі 100 гадоў з дня заснавання школы, быў выпушчаны спецыяльны нумар газеты. У гэты час у Мураўскай сярэдняй школе вучылася 370 вучняў з усіх вёсак Сухопальскага сельсавета. Навучалі 22 прадметам, галоўнымі з якіх былі руская, беларуская мова і матэматыка. У школе працавалі 23 настаўнікі з адпаведнай педагагічнай адукацыяй.

У 1966-1967 гадах ў Мураўскай сярэдняй школе навучалася 382 вучня і працавала 25 настаўнікаў. Сярэднюю адукацыю ў школе атрымалі за гэты час 207 вучняў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 187 двароў, 236 жыхароў
  • 1921 год — 115 двароў, 489 жыхароў[3]
  • 1970 год — 817 жыхароў
  • 1999 год — 251 двор, 582 жыхары
  • 2003 год — 239 двароў, 593 жыхары

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 27.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]