Мілейкі (Івацэвіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Мілейкі)
Аграгарадок
Мілейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
566 чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225258
Аўтамабільны код
1
Мілейкі на карце Беларусі ±
Мілейкі (Івацэвіцкі раён) (Беларусь)
Мілейкі (Івацэвіцкі раён)
Мілейкі (Івацэвіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Мілейкі (Івацэвіцкі раён)

Міле́йкі[1] (трансліт.: Miliejki, руск.: Милейки) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мілейкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае згадванне вёскі — 23 кастрычніка 1597 года ў дакуменце, які засведчыў падзел маёнтка Косава паміж князем Рыгорам Сангушкам-Кашырскім і Мікалаем Кішкам. Вёска адыйшла да ўладанняў падкаморага Слонімскага павета Мікалая Кішкі. Вёска налічвала 35 гаспадарак з 21 валокай зямлі. У ліку іншых гаспадароў вёскі згадваюцца Якуб Мілейка з сынам Юрыем, Грышка Мілейка з сынамі Станіславам, Андрэем, Януком і Грыцук Мілейка з сынам Паўлам. Гэта дае падставы лічыць, што назва пайшла ад імені заснавальніка (Мілейкі — памяншальна-ласкальнае ад імені Мілій).

У 1905 годзе Мілейкі — вёска ў Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1924 годзе — у Косаўскай гімне Косаўскага павета Палескага ваяводства. 31 хата, 177 жыхароў. З 1340 года вёска ў Альбінскім сельсавеце Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 99 хат, 383 жыхары. З 20 верасня 1947 года вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 16 ліпеня 1954 — у Верашкоўскім сельсавеце. У 1959 годзе — 365 жыхароў. З 1979 года — цэнтр саўгаса "Мілейкі", 358 жыхароў. 1997 год — 661 жыхар, 221 гаспадарка. У 2010 годзе нададзены статус аграгарадку.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы знаходзяцца: пачатковая школа, сельскі Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне паштовай сувязі, крамы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]