Наваполле (Навапольскі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Наваполле)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Наваполле
Navapollie (agrotown) 2.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Наваполле на карце Беларусі ±
Наваполле (Навапольскі сельсавет) (Беларусь)
Наваполле (Навапольскі сельсавет)
Наваполле (Навапольскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Наваполле (Навапольскі сельсавет)

Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’най Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад участку зямлі — новае поле[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца

Вядомая з XX ст.

Сельсавет

У 1929 годзе створаны калгас «Наваполле», была кузня[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй, у 1942 годзе немцамі былі забітыя 9 жыхароў[2].

З 8 ліпеня 1954 года цэнтр Навапольскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — 160 жыхароў
  • 1999 — 311 жыхароў
  • 2002 — 103 двары, 290 жыхароў
  • 2010 — 112 гаспадарак, 317 жыхароў
  • 2012 — 113 гаспадарак, 330 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка (адкрытая ў 1958 годзе)[3]
  • Дзіцячы сад
  • Ветэрынарны пункт
  • Дом культуры
  • Крама
  • Аддзяленне сувязі
  • Сярэдняя школа
  • У 2013 годзе на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла 125 савецкіх партызан, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі 7 ліпеня 1944 года. Тут, сярод іншых, пахаваны Яўген Лізюкоў. Месціцца каля школы[2].

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Маладзёжная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца[4]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Наваполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 162. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Навапольская вясковая бібліятэка (руск.) .
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наваполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 162. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9