Ражанка (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ражанка)
Аграгарадок
Ражанка
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 280 чал. (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231552[1]
Аўтамабільны код
4
Ражанка на карце Беларусі ±
Ражанка (аграгарадок) (Беларусь)
Ражанка (аграгарадок)
Ражанка (аграгарадок) (Гродзенская вобласць)
Ражанка (аграгарадок)

Ража́нка[2] (трансліт.: Ražanka, руск.: Рожанка) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Насельніцтва 2280 чал. (2001). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ражанка згадваецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павел Пац). У 1599 г. прыгонныя маёнтка Ражанка плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі[3]. У 1674 г. тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).

Касцёл. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1804 годзе ў мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. У 1843 годзе Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. На 1863 — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.

Чыгуначная станцыя ў 1938 годзе

У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999 — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 — 796.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца, удалечыні капліца
  • XIX стагоддзе: 1829 год — 89 чал., у тым ліку 54 хрысціяніны і 35 іўдзеяў[4]; 1861 год — 883 чал.; 1869 год — 432 чал.[5]; 1885 год — 604 чал.; 1897 год — 777 чал., у тым ліку 543 іўдзеі
  • XX стагоддзе: 1905 год — 45 чал. у маёнтку Ражанка, 504 чал. у мястэчку Старая Ражанка, 135 чал. у Новай Ражанцы; 1919 год — 744 чал.; 1921 год — 734 чал. у мястэчку Ражанка і 83 чал. у фальварку Ражанка; 1933 год — 734 чал.; 1939 год — 965 чал.; 1940 год — 918 чал.; 1999 год — 2,3 тыс. чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 2280 чал.[7]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібна-паркавы комплекс

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://zip.belpost.by/street/rozhanka-grodn-schuchinskiy-rozhankovskiy
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Вепраўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 245.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  6. Уладзімір Мальцаў. Ражанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 83.
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]