Рассвет (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Рассвет)
Аграгарадок
Рассвет
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Качай-Балота
Колькасць двароў
172
Насельніцтва
389[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247311
Аўтамабільны код
3
Рассвет на карце Беларусі ±
Рассвет (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Рассвет (Акцябрскі раён)
Рассвет (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Рассвет (Акцябрскі раён)

Рассве́т[2] (трансліт.: Rassviet, руск.: Рассвет; да 1962 года Кача́й-Бало́та) — аграгарадок у Беларусі, у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 32 км (за 29 км[3]) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 175 км (180 км[3]) ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін (за 15 км ад прыпыначнага пункта Чорныя Брады[3]).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Рудзянка (прыток Нератоўкі), на поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўдня і поўначы далучаюцца 3 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, культурна-спартыўны цэнтр, бібліятэка, аддзяленне сувязі, лясніцтва, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамы[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Большасць вясковых земляў належала памешчыцы В. Аненкавай. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.

На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1922 годзе адкрыта школа і створана камуна, на аснове якой у 1929 годзе арганізаваны калгас «Малады ленінец», працаваў паравы млын з лесапільняй. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 5 двароў і забілі 27 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце.

З 20 чэрвеня 1985 года цэнтр Пратасаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 172 гаспадаркі, 389 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 44 двары, 246 жыхароў.
  • 1925 год — 56 двароў.
  • 1940 год — 95 двароў, 410 жыхароў.
  • 1959 год — 437 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 225 гаспадарак, 535 жыхароў.
  • 2001 год — 504 жыхары, 205 двароў[3].
  • 2004 год — 196 гаспадарак, 459 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. а б в г БелЭн 2001.
  4. Аграгарадок Рассвет Архівавана 28 кастрычніка 2011.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  6. Пінчук Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]