Салтанаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Салтанаўшчына)
Аграгарадок
Салтанаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 356 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222635
Аўтамабільны код
5
Салтанаўшчына на карце Беларусі ±
Салтанаўшчына (Беларусь)
Салтанаўшчына
Салтанаўшчына (Мінская вобласць)
Салтанаўшчына

Салта́наўшчына[1] (трансліт.: Saltanaŭščyna, руск.: Солтановщина) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Выні. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца XV ст. як двор Нясвіж пана Солтана Аляксандравіча, напэўна, цэнтр маёнтка нададзенага яму або яго бацьку пану Аляксандру Юр’евічу вял. кн. Казімірам або Аляксандрам са складу Нясвіжскай воласці. Дзе быў аднайменны цэнтр усёй воласці пэўна не вядома, на думку А. Мяцельскага, ён знаходзіўся на цяперашнім гарадзішчы Замкавішча за 3 км на захад ад солтанава «двара» Нясвіж (за 2 км на захад ад цэнтра аг. Салтанаўшчына). Солтанаў «двор» знаходзіўся на ўсходнім беразе Выні.

Пан Солтан памёр да канца студзеня 1495 года, «двор» Нясвіж перайшоў спадчынай яго непаўналетняму сыну Аляксандру Солтанавічу, апекуном быў пан Літавор Храптовіч. У скразе пана Солтанавіча ад 1516 года на апякуна «двор» Нясвіж згаданы упершыню, самі падзеі адбываліся ў 1495—1504 гадах. Са зместу скаргі ўжо ў канцы XV ст. «двор» быў цэнтрам буйной гаспадаркі, таксама згадваецца імя нясвіжскага намесніка.

Пазней «двор» называўся Нясвіжам Солтанаўскім, Солтанавай Гаццю (напэўна, ад гаці праз пойму Выні ад «двара» на заходні бераг) і ўрэшце Солтанаўшчынай. У 1580-я гады куплены Радзівіламі ва унукаў пана Аляксандра Солтанавіча, разам з усім маёнткам, які складаўся з яшчэ аднаго «двара» і чатырох сёлаў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Побач вёскі з усходу праходзіла савецка-польская мяжа. Паміж вёскай і мяжой былі створаны аднайменныя вайсковая асада і стражніца КАП «Солтанаўшчына»[pl]. З 1939 года ў складзе БССР.

Да 2013 года Салтанаўшчына ўваходзіла ў склад Лявонавіцкага сельсавета[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]