Сар’я
Аграгарадок
Сар’я
Касцёл Найсв. Дзевы Марыі
|
||||||||||||||||||||
Са́р’я — аграгарадок, раней мястэчка, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янкі. Сар’я ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сар’янскага сельсавета.
Насельніцтва вёскі складае 514 чалавек (2010). Праз паселішча праходзіць дарога абласнога падпарадкавання Верхнядзвінск — Асвея.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сар’я належала магнацкаму роду Сапегаў. У сярэдзіне XVIII ст. яна была выкуплена Лапацінскімі, ад якіх засталіся цудоўныя помнікі архітэктуры.
Галоўныя з іх — Сар’янскі храм і старадаўні парк з экзатычнай «заморскай сасной» — Pinus strobus і каланадай Larix decidua.
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 193 чалавекі ў 34 дварах[3].
У лютым 1943 года гітлераўцамі было спалена 69 дамоў, забіта 34 чалавекі[3].
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
За 2 км у напрамку на поўдзень ад аграгарадка ў 1982 годзе насыпаны курган з абеліскам на ім на месцы вёскі Абразеева, спаленай разам з 36 жыхарамі ў лютым 1943 года ў час карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад «Зімовае чараўніцтва»[4].
Славутыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Генадзьевіч Шадурскі - доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ.
Зноскі
- ↑ Агрогородок Сарья. Верхнедвинский райисполком. Официальный сайт.. Праверана 8 кастрычніка 2010.
- ↑ Белпошта
- ↑ 3,0 3,1 Сарья (руск.)
- ↑ Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990. — С. 22. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сар’я на сайце Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (руск.)
- Навіны Верхнядзвінскага раёна на сайце Westki.info
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Віцебскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |