Стараволя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Стараволя)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Стараволя
Стараволя (Пружанскі раён) — Starawolia 002.Jpeg
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
176 м
Колькасць двароў
251
Насельніцтва
657[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225177[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256860031
Стараволя на карце Беларусі ±
Стараволя (Беларусь)
Стараволя
Стараволя (Брэсцкая вобласць)
Стараволя

Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружан, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 г., калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.

За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.

У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 — Цэнтр сельсавета.

Падчас нямецкай акупацыі былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтох. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 снежня 1956 — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 у вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 — 952 жыхары; у 2003 — 652 жыхары, 255 двароў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[7].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Р81 Пружаныграніца Рэспублікі Польшча[8].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Братэрская магіла 35 савецкіх салдат і партызан (19411944).
  • Мемарыяльная дошка на будынку сельсавета ў памяць старшыні М.В. Вазнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 года.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 537
  2. Алфавитный список улиц по Староволя (руск.) . Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Пракаповіч, Наталля. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы. Гісторыя. «Рэха Берасцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011.
  5. Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 266 (польск.) 
  6. Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.) . Банк законов. Праверана 28 ліпеня 2012.
  8. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]