Сухопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Сухопаль)
Аграгарадок
Сухопаль
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 444 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225161
Аўтамабільны код
1
Сухопаль на карце Беларусі ±
Сухопаль (Беларусь)
Сухопаль
Сухопаль (Брэсцкая вобласць)
Сухопаль

Сухо́паль[1] (трансліт.: Suchopaĺ, руск.: Сухополь) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сухопальскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны захад ад горада Пружаны за 120 км ад Брэста, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1680 (з 1641[4]) года як вёска, дзяржаўная ўласнасць у Берасцейкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. У 1759 годзе ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор[3]. З 1795 года Сухопаль у складзе Расійскай імперыі. Вёска разам з іншымі была падаравана імператрыцай Кацярынай II палкаводцу П. А. Румянцаву-Задунайскаму[3]. З 1801 года вёска цэнтр воласці ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 годзе ў Сухопалі адбыліся сялянскія хвалаванні на чале з Д. Гваем[3]. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1925 года — цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ і КСМЗБ, гурткі Таварыства беларускай школы і Беларускай сялянска-работніцкай грамады[3]. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў Белавежскай забастоўцы рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадоў[3].

З 1939 года Сухопаль у складзе Беларускай СССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Шарашоўскага раёна, з 1956 года — Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі ў вёсцы і сельсавеце 305 чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1759 год — 86 жыхароў, 21 двор[3].
  • 1921 год — 185 жыхароў[5].
  • 2000 год — 454 жыхары, 180 двароў[3].
  • 2002 год — 425 жыхароў, 169 двароў[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок з’яўляецца цэнтрам ААТ «Жураўлінае». Дзейнічаюць амдбулаторыя, сярэдняя школа, сельскі клуб-бібліятэка.

Помнікі гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё ж ЭГБ 2001.
  4. Краязнаўства Берасцейшыны
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]