Сялец (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Сялец
Панарама Ануфрыева.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1811 г.
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
513[1] чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Сялец на карце Беларусі ±
Сялец (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Сялец (Мсціслаўскі раён)
Сялец (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сялец (Мсціслаўскі раён)

Сяле́ц[2] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Чорная Натапа. Уваходзіць у склад Краснагорскага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Мсціслава, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на аўтамабільнай дарозе Мсціслаў — Крычаў. Насельніцтва на 2009 год — 513 чалавек[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пачатку XIX стагоддзя. Аднак, гэта мясцовасць была заселена яшчэ ў старажытныя часы, аб чым сведчыць курганны могільнік (2 насыпы), размешчаны на правым беразе Чорнай Натапы. Таксама з XV стагоддзя дзейнічаў Свята-Ануфрыеўскі манастыр, паводле падання заснаваны Лугвенам Альгердавічам.

Станам на 1811 год, вёска знаходзілася ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, была царкоўнай ўласнасцю. У 1878 годзе пры манастыры была адкрыта царкоўна-прыхадская школа. У 1885 годзе — у Кашанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Акрамя земляробства, частка насельніцтва займалася сталярным і кравецкім промысламі. Па выніках перапісу 1897 года, Сялец знаходзіўся у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, пры паштовым тракце Крычаў — Мсціслаў, дзейнічала кузня[3].

У 1919—1924 гадах вёска знаходзілася ў складзе Смаленскай губерні РСФСР, аднак у выніку першага ўзбуйнення БССР 17 ліпеня 1924 года была вернута Беларусі. У 1925 годзе было створана сельскагаспадарчае таварыства, адкрыта рабочая школа першай ступені, у якой у 1926 годзе было 90 вучняў. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоны Сялец» і «Чырвоны Кулямётчік», якія затым аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. З 20 лютага 1938 года Сялец знаходзіцца ў складзе Магілёўскай вобласці.

Падчас Другой сусветнай вайны Сялец з 14 ліпеня 1941 да 29 верасня 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, у ходзе якой быў спалены. На ўшанаванне памяці 331 загінулага вяскоўца ў 1975 годзе была ўсталявана стэла[3].

Пасля вайны вёска адбудавалася і з 16 верасня 1963 да 2017 года з’яўлялася цэнтрам аднайменнага сельсавета[4]. У 1967 годзе да паселішча былі далучаны дзве суседнія вёскі: Ануфрыева і Сялец-Галоўчыцы. Па звестках 1990 года, у Сяльцы працавалі калгас імя Чапаева (спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні лёну, меў 4483 га сельгасугоддзяў), дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, гандлёвы цэнтр, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя і ветэрынарны ўчастак.

У 2007 годзе вёска — цэнтр СВК імя Чапаева, дзейнічалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, крама, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УКП «Бытпаслугі». Аграгарадок забудоўваецца паводле генеральнага плана 1973 года, распрацаванага Магілёўскім філіялам інстытута «Белдзяржпраект»[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1811 год — 108 чал., 47 двароў; 1885 год — 738 чал., 85 двароў; 1897 год — 967 чал., 137 двароў[3].
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1187 чал., 190 двароў; 1990 год — 694 чал., 282 двара[3].
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 596 чал.[5], 275 двароў; 2007 год — 525 чал.[3]., 240 двароў; 2009 год — 513 чал.[1]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадзяны млын (сяр. XX ст., дрэва)

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Насельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 ГВБ, т. 7 кн. 3, с.87—88
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. БелЭн, т.15, с.336

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]