Сяргеевічы (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Сяргеевічы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Сяргеевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
417 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222825
Аўтамабільны код
5
Сяргеевічы на карце Беларусі ±
Сяргеевічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Сяргеевічы (Пухавіцкі раён)
Сяргеевічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Сяргеевічы (Пухавіцкі раён)

Сярге́евічы[1] (трансліт.: Siarhiejevičy, руск.: Сергеевичи) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на паўднёвым беразе Сяргееўскага возера, на аўтадарозе Р69 РудзенскШацк. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. За 43 км на захад ад горада Мар'іна Горка, 58 кіламетраў ад Мінска, 18 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтвораная ад прозвішча Сяргееў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Сяргеевічы

Вёска адносіцца да ліку старажытных пасяленняў. У пісьмовых крыніцах вядомая з XVI ст., калі з'яўлялася ўласнасцю Збароўскіх і ўваходзіла ў склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVII ст. уласнасць Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, сяло Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1800 годзе вёска, 2 млыны, Георгіеўская царква, уласнасць Ф. Букатага. У 1884 годзе адкрытая царкоўна-прыходская школа. У 1886 годзе распаўсюджаныя промыслы: прадзільны, ткацкі, шавецкі, кравецкі, выраб вапны. У 1897 годзе сяло, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма, царква[3].

З лютага па снежань 1918 года акупаваная войскамі Нямецкай імперыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 года — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР. У 1918 годзе адкрытая школа 1-й ступені (у 1922 годзе 70 вучняў)[3].

З 20 жніўня 1921 года вёска, цэнтр Сяргеевіцкага сельсавета, Шацкага раёна Менскай акругі. З 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 у Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 у Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, якія ў 1944 годзе спалілі вёску, загубілі 42 жыхароў[3]. Пасля вайны вёска адноўленая.

З 20 студзеня 1960 у Пухавіцкім раёне.

Да 29 чэрвеня 2006 года Сяргеевічы былі цэнтрам Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 22 двары, 171 жыхар
  • 1886 год — 28 двароў, 262 жыхары
  • 1897 год:
    • сяло — 78 двароў, 440 жыхароў
    • маёнтак — 12 жыхароў
  • 1908 год:
    • сяло — 97 двароў, 571 жыхар
    • маёнтак — 4 жыхары
  • 1917 год:
    • сяло — 115 двароў, 667 жыхароў
    • маёнтак — 45 жыхароў
  • 1940 год — 140 двароў, 560 жыхароў
  • 1999 год — 506 жыхароў
  • 2010 год — 417 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лясніцтва
  • Шацкая паляўнічая гаспадарка
  • База адпачынку «Фаварыт-гранд»
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Азёрная вуліца
  • Азёрны завулак
  • Новая вуліца
  • Партызанская вуліца
  • Савецкая вуліца
  • Савецкі завулак
  • Садовая вуліца
  • Садовы завулак
  • Саўгасная вуліца
  • Усходняя вуліца
  • Усходні завулак[6]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святога Георгія (1841)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага раёна / Укл. А. А. Прановіч. — Мн., 2003.— 749 с.: іл. С. 723
  3. 3,0 3,1 3,2 Сяргеевічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 186-187. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района»(руск.) 
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 353. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Сяргеевічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 186-187. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т.3. Дадатак. А-Я /рэдкал.:Т.У.Бялова (гал.рэд). Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. с.91

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]