Сінькі (Смаргонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Сінькі)
Аграгарадок
Сінькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
180—200 м
Насельніцтва
319 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231011
Аўтамабільны код
4
Сінькі на карце Беларусі ±
Сінькі (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Сінькі (Смаргонскі раён)
Сінькі (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Сінькі (Смаргонскі раён)

Сінькі́[1] (трансліт.: Sińki, руск.: Синьки) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сінькоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход (за 17 км на поўдзень[2]) ад горада Смаргонь, за 250 км ад Гродна[2], за 90 км паўночны захад ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Залессе[2], на рацэ Драй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзяў сядзіба з вёскай у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уласнасць Антушэвічаў. Паводле інвентара 1864 года ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнання). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

Па стане на 1 студзеня 2004 года 134 двары, 319 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1864 — 40 жыхароў.
  • 1889 — 11 двароў, 75 жыхароў.
  • 2001 — 138 двароў, 341 жыхар[2].
  • 2003 — 134 двары, 319 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы функцыянуюць: фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б в г д БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінькі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]