Ходасы (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ходасы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ходасы
Ходосы.Дом культуры.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовы індэкс
213460
Аўтамабільны код
6
Ходасы на карце Беларусі ±
Ходасы (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Ходасы (Мсціслаўскі раён)
Ходасы (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Ходасы (Мсціслаўскі раён)

Ходасы[1] (трансліт.: Chodasy, руск.: Ходосы) — вёска Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, цэнтр Ходасаўскага сельсавета. На аўтадарозе Магілёў—Мсціслаў; чыгуначная станцыя на лініі ОршаКрычаў. За 19 км да паўднёвага захаду ад Мсціслава, за 84 км ад Магілёва.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Карта Ходасы

Назва паходзіць напэўна ад ўласнага імя заснавальніка ці ўладальніка паселішча — Ходас, або адпаведнага патроніма (імя па бацьку, прозвішча) Ходасаў.

Аднак, ёсць таксама і паданні пра паходжанне назвы:

  • Быццам, калісьці была заможная кіраўніца павета, якую звалі Хадасай, яна добра ставілася да людзей. Пасля смерці Хадасы ў яе гонар Хадасамі назвалі вёску.
  • Быццам, Екацярынінскім шляхам (дарога на Хіславічы) у Расію ішлі хадакі, якія рабілі ў гэтых мясцінах прывал, ад чаго і вёска празвалася Хадасамі.

Пэўны час назва Ходасы абдымала тры блізкія паселішчы, якія афіцыйна назваліся Ходасы-I, Ходасы-II і Ходасы-III, але мясцовыя жыхары мелі для іх свае адрозныя імёны.

  • Ходасы-I называлі Сяло (этнахаронім — сяляне), як тлумачылі старажылы, бо менавіта там сялілася большасць людзей.
  • Ходасы-II называлі таксама раней Бохат, ад імя пана, чыя сядзіба там была, пазней яго землі купіў пан Каменскі, які тут стала не жыў, а толькі часам прыязджаў.
  • Ходасы-III таксама называлі Пакупца, паводле мясцовага падання, задоўга да рэвалюцыі, там скупіла зямлю шляхта польскага паходжання, па пакупцы вёска (засценак, ваколіца) і стала называцца. На высокай гары, па дарозе з Ходасы-III на Юшкавічы, стаяла царква, якая, паводле падання, пайшла пад зямлю, а на яе месцы утварылася круглая ўпадзіна. У 19​​80-я гады ва ўпадзіне зрабілі кар’ер, адкуль вазілі пясок. Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што разам з пяском даставаліся і чалавечыя косткі, пазней пясок тут ужо не бралі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1607 года як цэнтр маёнтка ў Мсціслаўскім ваяводстве, 47 двароў, размяшчалася за 7 км ад цяперашняга а.г. Ходасы. У 1663 годзе маёнтак перададзены Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1777 годзе сяло Ходасаў у Чэрыкаўскай акрузе. Памешчык Каменскі Ф. Ф. меў тут у 1858 годзе 1158 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і сукнавальню. Штогод 9 мая праводзіўся торг. Школа адкрыта ў 1909 г.

У 1916 г. каля сяла прайшла чыгунка. Пасажырскі рух адкрыты ў 1922 г.

24 верасня 1926 года створаны Ходасаўскі сельсавет Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з цэнтрам на станцыі Ходасы.

У 1937 годзе на станцыі Ходасы адкрыты ўрачэбны пункт. У гады 2-й сусветнай вайны, з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1943 годзе спалілі яе. Пасля вайны адбудавана.[2]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ходасах размешчаны ДУА «Ходасаўская сярэдняя школа», ДУА «Ходасаўскі яслі-сад», ДУА «Вучэбна-курсавы камбінат Мсціслаўскага райсельгасхарчу», Ходасаўскі СДК, Ходасаўская сельская бібліятэка, філіял музычнай школы, Ходасаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі.

Дзейнічае філіял «Мсціслаўскі райпалівазбыт», размеркавальныя склады Мсціслаўскага райпо, чыгуначная станцыя Ходасы, аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт, Ходасаўскае лясніцтва, участак Мсціслаўскага УКВП «Жылкамгас», участак УКВП «Водаканал», а таксама 5 крам Мсціслаўскага райпо, 1 крама Мсціслаўскага хлебзавода і 5 крам індывідуальных прадпрымальнікаў, аддзяленне «Беларусбанка», комплексна-прыёмны пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1607 год — 47 двароў
  • 1999 год — 2313 чалавек[2]
  • 2003 год — 2162 жыхары, 888 двароў
  • 2015 год — 1795 жыхароў, 620 двароў
  • 2016 год — 1786 жыхароў, 776 двароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • АТ «Райпалівазбыт», «Райаграпрамтэхзабеспячэнне»
  • Сепаратарны пункт, аўтазаправачная станцыя
  • Сярэдняя і музычная школы
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Аптэка і амбулаторыя
  • Цырульня
  • ЦФОР «Алімп»
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі
  • Яслі-сад
  • Комплексна-прыёмны пункт
  • аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт
  • Ходасаўскае лясніцтва

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкі воінаў
  • гарадзішча жалезнага веку і эпохі феадалізму
  • Магіла лётчыка
  • Крыніца ў Сычоўцы
  • Спортгарадок
  • ЦФОР «Алімп»
  • 150-гадовы дуб

Магіла лётчыка[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на тэрыторыі Ходасаўскага лясніцтва за 2 км ад цэнтра аграгарадка. У 1941 г. на гэтым месцы з-за паломкі рухавіка разбіўся савецкі самалёт, лётчык памёр адразу пасля падзення, яго імя невядома да цяперашняга часу.

Спортгарадок[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў Ходасах на вул. Навасёлаў, бліжэй да чыгункі. Абсталяваны арэлямі, турнікамі і таксама зонай для развядзення вогнішча. Вакол спортгарадка растуць дрэвы і расліны. Рукамі Юрыя Мікалаевіча Падгурскага гэта месца было прыведзена ў парадак і працуе ўжо некалькі гадоў, хоць сам гаспадар пляцоўкі пражывае ў Мсціславе.

ЦФОР «Алімп»[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтва па валейболе на базе Алімпу
ЦФОР «Алімп»

На базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра размешчана тры аб’екты — спартыўная зала, дзе праводзяць заняткі і спаборніцтвы па гульнявых відах спорту, і два плавальных басейны. Таксама ёсць трэнажорная зала.

Дуб каля вакзала

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў (нар. 1945), Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь (2001—2005), кіраўнік спраў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005—2008).
  • Дзмітрый Кныш, папулярны расійскі рэпер беларускага паходжання. Нарадзіўся ў Ходасах, пераехаў у Маскву. Мае ўласны трэк — «Летуценнікі».
Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
Дзмітрый Кныш

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Цягнік
Пачатак вёскі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хадо́сы, Хадасы́
  2. 2,0 2,1 Памяць. Мсціслаускі раён. Мінск, «Полымя», 1999

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]