Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму
Нумар па МФА 308
Абазначэнне ў HTML &#117
X-SAMPA u
Кіршэнбаўм u

Close back rounded vowel.ogg 

Галосныя
Гл. таксама: МФА
Edit - Пярэднія Ненапруж. пярэднія Сярэднія Ненапруж. заднія Заднія
Верхнія
Blank vowel trapezoid.svg
i • y
ɨ • ʉ
ɯ • u
ɪ • ʏ
• ʊ
e • ø
ɘ • ɵ
ɤ • o
ɛ • œ
ɜ • ɞ
ʌ • ɔ
a • ɶ
ɑ • ɒ
Ненапруж.
верхнія
Сяр.-верхнія
Сярэднія
Сяр.-ніжнія
Ненапруж.
ніжнія
Ніжнія
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх
пазначае агублены галосны.

Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — u, у алфавіце X-SAMPA — u.

Закрыты варыянт (губны)[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых мовах, напрыклад, у японскай і шведскай, прысутнічае такая разнавіднасць дадзенага гуку, адрозная ад яго агубленай версіі, званая экзалабічнай, або сціснутай (англ.: exolabial). Ні ў адной мове свету не існуе супрацьпастаўлення гэтага гуку з іншым, значна больш распаўсюджаным эндалабічным варыянтам (англ.: endolabial) (з выкручаныя вуснамі).

У беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

У літаратурнай беларускай мове, верхняга пад'ёму задняга раду, моцна агублены (лабіялізаваны).

Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні пераход ад артыкуляцыі папярэдняга зычнага да артыкуляцыі [у] ажыццяўляецца дастаткова хутка, таму што губы ўжо пры вымаўленні зычнага поўнасцю падрыхтаваныя да артыкуляцыі [у] (выцягнуты ўперад і акруглены), і ў выніку ўсе зычныя, якія знаходзяцца ў адным складзе з [у], аказваюцца агубленымі.

Гэты гук у беларускай мове выяўляе найменшую залежнасць ад фанетычнай пазіцыі, напрыклад, на яго вытрымку практычна не ўплываюць мяккія зычныя. Свае слыхавыя ўласцівасці гук [у] захоўвае і ва ўсіх ненаціскных пазіцыях.

Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.