Агублены галосны задняга раду сярэдне-верхняга пад’ёму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агублены галосны задняга раду сярэдне-верхняга пад’ёму
o
Нумар па МФА 307
Юнікод (hex) U+6F
HTML (decimal) o
X-SAMPA o
Кіршэнбаўм o
МФА Брайля

Агублены галосны задняга раду сярэдне-верхняга пад'ёму — галосны гук, які прысутнічае ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — o, аналаг у алфавіце X-SAMPA — o.

Сярэдні пад'ём[правіць | правіць зыходнік]

У многіх мовах, такіх як беларуская, іспанская і японская, маецца разнавіднасць дадзенага гуку агублены галосны задняга раду сярэдняга пад'ёму, аднак ні ў адной мове свету няма адрозненняў адразу трох варыяцый, у сілу чаго асобнага знака ў алфавіце МФА не існуе.

У беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

У літаратурнай беларускай мове — сярэдняга пад'ёму задняга раду, агублены (лабіялізаваны).

Не пад націскам гук [о] сустракаецца толькі ў некаторых запазычаннях.

Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні губы ўжо пры вымаўленні папярэдняга зычнага моцна выцягваюцца наперад яшчэ да артыкуляцыі [о], і папярэднія зычныя аказваюцца агубленымі (лабіялізаванымі). Асаблівасці руху губ ў пачатковай і канцавой фазах артыкуляцыі [о] спрычыняюць тое, што ў большасці тых, хто гаворыць па-беларуску, гэты гук пад моцным націскам у пачатковай фазе вельмі нагадвае па артыкуляцыі [у], а ў канцавой фазе да некаторай ступені падобны на [а] (аднак, гэтая неаднароднасць менш выразная ў прадстаўнікоў заходніх гаворак). У становішчы пасля мяккіх зычных моцна мяняецца пачатковая фаза артыкуляцыі.

Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
Гл. таксама: МФА
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх
пазначае агублены галосны.