Агюст Перэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агюст Перэ
Auguste Perret architecte 1932.jpg
Дата нараджэння 12 лютага 1874(1874-02-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1954(1954-02-25)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Claude Perret[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Julien Guadet[d]
Уплыў на Paul Vimond[d], Ле Карбюзье, Jean Renaudie[d], René Iché[d], Adrien Brelet[d][6], André Le Donné[d][6], Патроклас Каранцінас і Elsa Sundling[d][7]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агюст Перэ (фр.: Auguste Perret; 12 лютага 1874, Іксель, Бельгія — 25 лютага 1954, Парыж, Францыя) — французскі архітэктар, піянер і лідар будаўніцтва з жалезабетона, прадпрымальнік і педагог. Адбудаваны пад кіраўніцтвам Перэ цэнтр[fr] Гаўра, амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны, у 2005 годзе абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’я каменячоса, уладальніка паспяховага бізнеса ў Парыжы. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, выдатна вучыўся, але пакінуў яе не атрымаўшы дыплома і стаў працаваць у сямейным бізнесе. У 1904 годзе пабудаваў жылы дом па адрасе 25bis, rue Benjamin Franklin у Парыжы, напэўна, першы жылы дом з жалезабетону. У 1905 годзе сумесна з братамі Гюставам (таксама архітэктарам, сааўтарам большасці праектаў Агюста) і Клодам заснаваў фірму, якая спецыялізавалася на будаўніцтве з жалезабетона. У гэтай фірме ў 1909 годзе некалькі месяцаў працаваў і вывучаў асновы тэхнічнага чарчэння Ле Карбюзье.

У 1913 годзе па праекце Перэ ўзведзены будынак Тэатра Елісейскіх палёў — выдатны ўзор пачаткаў стылю ар-дэко, якія прынёс архітэктару вядомасць. Перэ будуе прамысловыя і жылыя будынкі, дамы-студыі для мастакоў і скульптараў, цэрквы. Царква Маці Божай[fr] у Ле-Рэнсі[fr] (1922—1923) была першым храмам Францыі, цалкам пабудаваным з жалезабетону. У 1931 годзе ўдзельнічаў у конкурсе на праект Палаца Саветаў у СССР[9].

З 1923 года кіраваў спецыялізаванай на бетоне майстэрняй пры Школе прыгожых мастацтваў. З 1928 года выкладаў у спецыяльнай школе архітэктуры. З 1943 года кіраваў Асацыяцыяй архітэктараў і выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў заказ на аднаўленне цэнтральнай часткі разбуранага Гаўра. Памёр ў 1954 годзе, праз два гады пасля смерці брата Гюстава. Будаўніцтва ў Гаўры па праектах Перэ працягвалася да 1964 года.

Пасля смерці Агюста Перэ лічылі найзначнейшым архітэктарам Францыі, параўноўвалі з Ле Карбюзье, а потым надоўга забылі. Толькі ў 1985 годзе пасля публікацыі кнігі Джозэфа Абрама (Joseph Abram) творчасць майстра зноў адкрыта для грамадства. У 1990-я гады спадчына братоў Перэ грунтоўна вывучана, У пачатку 2000-х гадоў выйшла некалькі манаграфій, прысвечаных Перэ, а ў 2002—2004 гадах арганізавана перасоўная выстава «Перэ, паэтыка бетону». Урэшце, ЮНЕСКА ацаніла рэканструкцыю Гаўра як выдатны прыклад архітэктуры і гарадскога планавання ў пасляваенным будаўніцтве і 15 ліпеня 2005 года ўнесла Гаўр у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.

Выбраныя будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Auguste Perret
  3. Auguste Perretministère de la Culture.
  4. Auguste Perret // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
  6. а б https://gtc.hypotheses.org/2737
  7. Elsa Augusta Torgerd Sundling 1902-04-21 — 1964-09-07 Arkitekt, pionjär Праверана 6 снежня 2020.
  8. Le Havre, the City Rebuilt by Auguste Perret (англ.)
  9. Palais des Soviets de l’URSS, Moscou : concours. 1931 (фр.)
  10. Garage automobile, rue de Ponthieu, Paris 8e. 1906—1907 (фр.)
  11. [https://web.archive.org/web/20171013225401/http://www.latribunedelart.com/spip.php?page=docbig&id_document=4332 Архівавана 13 кастрычніка 2017. Архівавана 13 кастрычніка 2017. Фатаздымак будынка Міністэрства ВМФ (фр.)] Архівавана 13 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]