Адама
| Горад | |
| Адама | |
|---|---|
| амх.: ናዝሬት | |
| 08°55′00″ пн. ш. 39°27′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Аромія |
| Раён | Місрак-Шэва |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Назрэт |
| Вышыня цэнтра | 1725 м |
| Часавы пояс | Усходнеафрыканскі час і UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 220 212 чалавек (2007) |
| Нацыянальны склад | амхара, арамо |
| Канфесійны склад | праваслаўныя, мусульмане, іўдзеі |
| Афіцыйная мова | амхарская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 22 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Адама, Назрэт — горад у цэнтральнай частцы Эфіопіі, у рэгіёне Аромія. Размешчаны ў зоне Місрак-Шэва, прыкладна за 100 км на паўднёвы ўсход ад Адыс-Абебы, на вышыні 1725 м над узроўнем мора.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2007 год насельніцтва Адамы складае 220.212 чалавек; з іх 108.872 мужчыны і 111.340 жанчын. Этнічны склад: арома (39,02 %); амхара (34,53 %); гурагэ (11,98 %) і сілтэ (5,02 %); іншыя 9,45 %. 59,25 % насельніцтва назвалі роднай мовай амхарскую; 26,25 % — мову арома; 6,28 % — мову гурагэ; 8,22 % — іншыя мовы. 63,62 % насельніцтва — прыхільнікі Эфіопскай праваслаўнай царквы; 24,7 % — мусульмане і 10,57 % — пратэстанты.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Адама — буйны транспартны вузел. Горад размешчаны ўздоўж шашы, што вядзе з Адыс-Абебы ў Дырэ-Дауа. Мноства грузавікоў ідуць па гэтай дарозе і далей, у такія парты як Джыбуці і Асэб (порт Асэб у цяперашні час не выкарыстоўваецца Эфіопіяй з-за эфіопа-эрытрэйскага канфлікту). Акрамя таго, праз Адаму праходзіць Эфіопа-Джыбуційская чыгунка.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Функцыянуе зборачная вытворчасць беларускіх трактароў ВА «МТЗ» на базе Адамаскага трактарнага завода (у 1989—1999 гг. зборка не ажыццяўлялася). У цяперашні час гэта прадпрыемства носіць назву «ADAMA Agricultural Machinery Industry».