Адамаўка (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адамаўка — археалагічныя помнікі: курганныя могільнікі дрыгавічоў каля в. Адамаўка (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць). Могільнікі знаходзяцца за 1,5 км на ўсход ад вёскі.

У 2 могільніках было 70 насыпаў (не захаваліся). У 1890 г. У. З. Завітневіч даследаваў 9 курганоў вышынёй 1,5—1,6 м, дыяметрам 9—10 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад на гарызонце, у 3 насыпах пахаванні ў ямах глыбінёй 0,7 м, у адным — трайное пахаванне галавой на усход. У 6 насыпах выяўлены рэшткі трун. Знойдзены залатая завушніца, віты пярсцёнак, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі, жалезныя нажы, крэсіва, спражка, гліняныя гаршкі. Датуецца XI — пачаткам XII стст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамаўка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Адамаўка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 25. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Завитневич, В. З. Вторая археологическая экскурсия в Припятское Полесье // Чтения в историческом обществе Нестора-летописца. — 1892. — Кн. 6.
  • Русанова, И. П. Курганы полян X — XII вв. / И. П. Русанова; [Под общ. ред. Б. А. Рыбакова]. — М.: Наука, 1966. — 47 с., 16 л. ил., карт. — (Археология СССР. Свод археологических источников; Вып. Е1—24).
  • Успенская, А. В. Курганы Южной Белоруссии X — XIII вв. // Труды Государственного исторического музея. Вып. XXII. — М., 1953.