Адам Аляксандравіч Вішнявецкі
Адам Аляксандравіч Вішнявецкі | |
---|---|
Нараджэнне | 1566 |
Смерць |
1622 ці не раней за 22 лютага 1620 і не пазней за 30 верасня 1621 |
Месца пахавання | |
Род | Вішнявецкія |
Бацька | Аляксандр Аляксандравіч Вішнявецкі[d][1] |
Маці | Аляксандра з Капустаў[d][1] |
Жонка | Аляксандра з Хадкевічаў[d][2] |
Дзеці | Крысціна з Вішнявецкіх[d][3] |
Веравызнанне | праваслаўе[4] |
Адам Аляксандравіч Вішнявецкі (? — 1622) - уладальнік маёнткаў на Украіне і Беларусі, актыўны прыхільнік праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з княжацкага роду Вішнявецкіх. У 1601—1603 у яго маёнтку ў Брагіне знаходзіўся Лжэдзмітрый I, які ўпершыню прызнаўся менавіта Адаму Аляксандравічу, што ён царэвіч Дзмітрый, сын Івана Грознага, цудам уратаваны ад смерці ва Углічы.
Апошні прызнаў Лжэдзмітрыя I царэвічам, падтрымаў яго і пазнаёміў з князем Канстанцінам Канстанцінавічам Вішнявецкім і іншымі магнатамі. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. У маі 1606 трапіў у палон і высланы ў Кастраму. У 1607 вярнуўся на радзіму.
Разам з праваслаўным магнатам князем Раманам Кірыкавічам Ружанскім далучыўся да атрада ў некалькі тысяч коннікаў, які разам з Ілжэдзмітрыем ІІ пайшоў на Маскву. Аднак Адам Аляксандравіч у хуткім часе вярнуўся.
Зноскі
- ↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 64, 134. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 142–144. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 144. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 134. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. П. Вішнявецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.