Перайсці да зместу

Адам Банецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Банецкі
Дата нараджэння 19 лістапада 1842(1842-11-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1909(1909-06-24)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, пісьменнік, геральдыст, генеалог
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Юзаф Фелікс Фрэдра-Банецкі герба «Боньча» (польск.: Adam Boniecki; 19 лістапада 1842(1842-11-19)[1], Свентакшыскае ваяводства24 чэрвеня 1909(1909-06-24)[1], Варшава[2]) — польскі гісторык, геральдыст, юрыст.

Са шляхецкага роду Банецкіх герба «Боньча», сын Фердынанда і Леанціны са Стадніцкіх. Нарадзіўся ў Жыдаве[pl]. Рана страціў бацькоў.

Вывучаў права ў Пецярбургскім універсітэце і Школе права ў Парыжы. У 1865—1872 гадах працаваў у судах Варшавы.

Пасяліўся ў маёнтку Свідна пад Варшавай, які пасля смерці графа Міхала Стадніцкага[3] перайшоў да Банецкіх, пачаў геральдычныя даследаванні.

У 1899 годзе ў супрацоўніцтве з Артурам Рэйскім пачаў публікацыю шматтомнай працы Herbarz polski; да 1909 года выдаў трынаццаць тамоў. Пасля смерці Банецкага працу над Herbarzem працягнулі Рэйскі і Уладзімеж Дважачак. Выйшла 16 тамоў, пачынаючы з прозвішчаў на А- і заканчваючы Мад-.

Адзін з першых членаў Польскага геральдычнага таварыства.

Рукапісная спадчына Адама Банецкага перайшла да Дважачка і загінула ў Варшаве ў 1944 годзе.

Таксама апублікаваў:

  1. а б в г Adam Józef Feliks Boniecki-Fredro // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
  3. Świdno 1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 649.
  4. Związek Szlachty Polskiej | Katalog Biblioteki w Białymstoku | Dokumenty(нявызн.). szlachta.org.pl. Праверана 28 красавіка 2025.
  • Władysław Semkowicz. Ś.p. Adam Fredro Boniecki. «Miesięcznik Heraldyczny». R. 2, Nr 8-9 (sierpień-wrzesień 1909), s. 105—109.
  • Słownik historyków polskich (pod redakcją Marii Prosińskiej-Jackl), Warszawa 1994