Адам Брэменскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Брэменскі
Дата нараджэння

XI стагоддзе

Месца нараджэння

Майсен, маркграфства Майсен, Саксонія, Германія

Дата смерці

1080-я

Грамадзянства

Германія

Род дзейнасці

багаслоў, гісторык, пісьменнік, географ

Навуковая сфера

гістарыяграфія

Commons-logo.svg Adam von Bremen на Вікісховішчы

Адам Брэменскі (ням.: Adam von Bremen; памёр пасля 1081 года) — паўночнагерманскі храніст, канонік і схаластык, ці Magister scholarum.

Мяркуюць, што ён быў выкліканы архібіскупам Адальбертам з Верхняй Саксоніі ў Брэмен (1067 г.).

Яго сачыненне «Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum» («Дзеянні біскупаў Гамбургскай царквы», каля 1075 года, у 4 кнігах, на лацінскай мове) — гісторыя Гамбургскага архібіскупства з яго заснавання да смерці архібіскупа Адальберта (1072 г.) — напісана па старажытных рукапісах і ўключае каштоўныя дакументы для гісторыі паўночна і паўночна-славянскіх народаў. Частка звестак набыта ім падчас місіі ў Данію з вуснаў дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Сачыненне, прысвечанае архібіскупу Лімару (1072—1101 гг.), важнае, як адзіная падрабязная крыніца гісторыі паўночных народаў таго часу, адрозніваецца дакладнасцю сваіх звестак і ясным выкладам з удалым перайманнем стыля старажытных пісьменнікаў, галоўным чынам Салюстыя. Трэцяя кніга — гісторыя архібіскупа Адальберта, 4-е сачыненне, «Descriptio insularum aquilonis», напоўнена важнымі геаграфічнымі і этнаграфічнымі апісаннямі скандынаўскіх і балтыйскіх земляў. З усіх шматлікіх выданняў найбольш часта ўжываецца Лапенберга, «Monumenta Germaniae historica» (Scriptores, 7 т., 2-е выд., Ганов., 1876 г.). Гэтым выданнем скарыстаўся Лаўрэнт для перакладу на нямецкую мову (Берл., 1850 г.).

Чацвёртая кніга, Descriptio insularum Aquilonis, завершаная прыкладна да 1075 года, прысвечана геаграфіі, народам і звычаям Скандынавіі, роўна як і апошнім весткам пра поспехі там хрысціянскіх місіянераў. Адам падтрымліваў зварот паўночнікаў. Скандынавія зусім нядаўна была адкрыта місіянерамі, і таму, паколькі чацвёртая кніга была, магчыма, створана, каб натхняць і накіроўваць будучых місіянераў, яе дэталёвыя апісанні робяць яе адной з найважнейшых крыніц пра дахрысціянскую Скандынавію. Гэта таксама першае ў Еўропе сачыненне (глава 38), у якім згадваецца востраў Вінланд, зямля, якая шматлікімі стагоддзямі пазней будзе вызначана як, верагодна, Ньюфаўндленд, Канада.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваттенбах «Deutschlands Geschichtsquellen im Mittelalter» (4-е изд., 2 том., Берлин, 1877—78 г.).
  • Magistri Adami Bremensis Gesta hammaburgensis ecclesiae pontificum, 3 Aufl., hrsg. von B. Schmeidler, Hannover — Lpz., 1917.
  • Вайнштейн О. Л., Западноевропейская средневековая историография, М.— Л., 1964 (библ., с. 175-77).
  • Рыбаков В. В. Из ранней истории шведского государства. М. 1999
  • Свердлов М. Б. Латиноязычные источники по истории Древней Руси. Германия IX-первая половина XII вв. М.-Л. 1989
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 11.
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Адам Бременский. Деяния архиепископов гамбургской церкви / Латиноязычные источники по истории Древней Руси. Германия IX-первая половина XII вв. М.-Л. 1989: Прадмова. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Кніга 1. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Кніга 2. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Кніга 3. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Кніга 4. Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 18 лютага 2011.