Перайсці да зместу

Адам Герасімавіч Русак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Герасімавіч Русак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 мая 1904(1904-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1987(1987-03-21) (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Адам Герасімавіч Русак (24 мая 1904, в. Пясочнае каля Капыля — 21 сакавіка 1987) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).

Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.

У сярэдзіне 1950-х гадоў пераехаў з сям’ёй у Дом гарсавета[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года[2].

Памёр 21 сакавіка 1987 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна[2].

Друкаваўся з 1927 года. У 1946 годзе выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1980), «Дружбакі» (1987).

На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох».

У шлюбе з Марый Яўгенаўнай Русак, якая была маладзейшай за яго на 19 гадоў. Марыя скончыла Ленінградскі педінстытут і ўслед за мужам пераехала з Ленінграда ў Мінск. Тут яна скончыла курсы кройкі і шыцця, днём выкладала ў школе рускую мову і літаратуру, а ўвечар шыла на заказ і для сям’і. Каб дапамагаць мужу, вывучыла беларускую мову, рабіла карэктуру рукапісаў, друкавала тэксты на трафейнай нямецкай машынцы. Падрыхтавала да выдання зборнік яго вершаў[1].

У шлюбе з Марый меў дзвюх дачок: Наталлю і Людмілу. Наталля жыве ў Маскве, працуе музычным рэдактарам на радыё[1].

Зноскі

  • Гарэлік Л. М. Русак Адам Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Руса́к Адам Герасімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 629. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.