Адам Ежы Чартарыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Ежы Чартарыйскі
Adam Jerzy Czartoryski
Prince Czartoryski by Nadar.jpg
POL COA Czartoryski.svg
Міністр замежных спраў
1804 — 1806
 
Дзейнасць дыпламат, перакладчык, драматург, паэт, палітык, пісьменнік, ваенны
Нараджэнне 14 студзеня 1770(1770-01-14)
Смерць 15 ліпеня 1861(1861-07-15) (91 год)
Пахаванне
Дынастыя Род Чартарыйскіх
Бацька Адам Казімір Чартарыйскі
Маці Ізабела Флемінг
Жонка Ганна Зафія Сапега
Дзеці Вітольд, Уладзіслаў, Ізабела
 
Узнагароды
кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Белага арла

Адам Ежы (Адам Юрый) Чартары́йскі (14 студзеня 1770, Варшава15 ліпеня 1861) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. У сваіх справах намагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра.

Адам Ежы Чартарыйскі

Атрымаў выдатную адукацыю (сярод яго настаўнікаў былі паэты Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін). Падарожнічаў па Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі.

Удэельнічаў у абарончай вайне супраць Расіі (1792), потым эмігрыраваў. Каб захаваць маёнткі ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія былі вымушаны паслаць у Пецярбург Адама Юрыя і яго брата Канстанціна Адама як заложнікаў. Быў запісаны ў конна-гвардзейскі полк, у 1796 стаў камер-юнкерам і ад'ютантам вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучы імператар Аляксандр I), э якім пасябраваў. У 1799 прызначаны пасланнікам у Сардзінію. Пасля ўступлення на трон Аляксандра I (1801) выкліканы ў Пецярбург і стаў адным з бліжэйшых дарадцаў імператара. 3 1802 таварыш міністра, у 1804—06 міністр замежных спраў. Як куратар Віленскай навучальнай акругі (1803—24) заахвочваў стварэнне сеткі польскамоўных школ — асяродка выхавання моладзі ў польскім патрыятычным духу.

Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну Напалеону I (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай Імперыяй. На аўдыенцыі 5(17).4.1810 выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.

У час вайны 1812 выехаў у Карлсбад, потым у Вену. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай Канстытуцыяй 3 мая (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам Варшаўскага княства ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на Венскім кангрэсе, рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.

Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных філаматаў. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I.

Падчас Паўстання 1830—1831 гадоў узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.

З 1831 ў эміграцыі. Спачатку эмігрыраваў у Англію, пасля ў Францыю. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай Імперыі. Яго парыжская рэзідэнцыя («Атэль Ламбер»), стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўна-манархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Развіваў ідэі славянскага федэралізму (без Расіі). Наладзіў сувязі з каўказскімі горцамі, румынамі, сербамі, Турцьый, выступаў за дзяржаўную незалежнасць балканскіх народаў ад Турцыі, Аўстрыі і Расіі. Падтрымліваў рэвалюцыйныя рухі 1848—49 у еўрапейскіх дзяржавах. Мецэнат літаратуры і навукі, у эміграцыі арганізаваў літаратурнае, навуковае, педагагічнае, дабрачыннае таварыствы. Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
  • Мемуары Князя Адама Чарторижского и его переписка с императором Александром I. Т. 1—2. М., 1912—13.
  • Handelsman M. Adam Czartoryski. T. 1—3. Warszawa. 1948—50.
  • Kukiel M. Książe Adam. Warszawa, 1993.
  • Skowronek J. Adam Jerzy Czartoryski. Warszawa. 1994.
  • Dziewanowski M. K. Książe wielkich nadziei: Biografia księcia Adama Jerzego Czartoiyskiego. Wrocław, 1998.


Папярэднік:
Аляксандр Раманавіч Варанцоў
Міністр замежных спраў Расійскай імперыі
18041806
Пераемнік:
Андрэй Якаўлевіч Будберг