Адам Лалана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Адам Лалана
Adam Lallana.jpg
Лалана ў фінале Лігі Чэмпіёнаў 2017/2018
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Адам Дэвід Лалана
Мянушка Адам
Нарадзіўся 10 мая 1988(1988-05-10)[1] (32 гады)
Сэлт Обланс, Англія
Грамадзянства Flag of England.svg Англія
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Брайтан
Нумар 14
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Англія Борнмут
2000 — 2006 Англія Саўтгемптан
Клубная кар’ера*
2006 — 2014 Англія Саўтгемптан 235 (48)
2007   Англія Борнмут 3 (0)
2014 — 2020 Англія Ліверпул 128 (18)
2020 — Англія Брайтан 0 (0)
Нацыянальная зборная**
2006 Англія Англія (да 18) 2 (1)
2006 Англія Англія (да 19) 2 (0)
2008 Англія Англія (да 21) 1 (0)
2013 — Англія Англія 34 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2020.

Адам Дэвід Лалана (англ.: Adam David Lallana; нар. 10 мая 1988, Сент-Олбанс) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба "Брайтан" і нярэгулярны гулец нацыянальнай зборнай Англіі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

"Саўтгемптан"

Лалана ў "Саўтгемптане"

У 2000 годзе перайшоў з акадэміі "Борнмута" ў акадэмію "Саўтгемптана" за 3000 еўра. Дэбютыраваў за "Саўтгемптан" 23 жніўня 2006 года ў супраць "Ёвіл Таўна".

28 красавіка 2008 года забіў свой першы гол у матчы супраць "Уэст Бромвіча", у тым жа сезоне стаў рэгулярным гульцом *святых* і 29 жніўня 2008 года падпісаў новы трохгадовы кантракт.

У сезоне 2009/2010 забіў 20 галоў ва ўсіх турнірах, гэта быў і застаецца рэкорд Адама па галам у сезоне, таксама стаў другім у гісторыі "Саўтгемптана" хто за сезон забіў столькі галоў як паўабаронца.

7 студзеня 2011 года падпісаў з "Саўтгемптанам" кантракт да лета 2015 года.

У сезоне 2011/2012 мог стаць лепшым гульцом свайго клубу, але прайграў гэта званне свайму аднаклубніку Рыку Ламберту. У тым сезоне Лалана у Чэмпіёншыпе забіў 11 галоў і аддаў 10 асістаў

19 жніўня 2012 года дэбютыраваў у Англійская Прэм’ер-лізе у матчы супраць "Манчэстэр Сіці" , у тым сезоне сыграў 30 матчаў, забіў 3 галы і аддаў 6 асістаў.

У сезоне 2013/2014 сыграў усе 38 матчаў у лізе, забіў 9 галоў і аддаў 8 асістаў.



"Ліверпул"

Лалана ў "Ліверпуле"

1 ліпеня 2014 года перайшоў у "Ліверпул" за 25 мільёнаў еўра.

Дэбютыраваў за *мерсісайцаў* 13 верасня 2014 года ў матчы Англійская Прэм’ер-лігі супраць "Астан Вілы", у сваім першым сезоне

сыграў у лізе 27 матчаў ,забіў 5 галоў і аддаў 3 асісты.

У сезоне 2015/2016 стаў ключавым гульцом каманды Юргена Клопа, і выйшаў з камандай у фінал Лігі Еўропы і Кубка Англійскай футбольный лігі, абодва матча *чырвоныя* прайгралі.

Сезон 2016/2017 стаў лепшым для Лаланы ў "Ліверпуле", у ім Адам забіў 8 галоў і аддаў 7 асістаў у 31 матчы лігі.

Практычна ўвесь сезон 2017/2018 Адам прапусціў з-за траўмы, але змог выйсці ў фінале Лігі Чэмпіёнаў дзе выйшаў на замену на 31 хвіліне, той фінал яны прайгралі.

У сезоне 2018/2019 зноў палучыў траўму і сыграў толькі 13 матчай у лізе, эксперты кажуць, што гэта хужэйшы сезон Адама ў "Ліверпуле", так як ён не забіў ніводнага гал і не аддаў ніводнага асіста, але *мерсісайцы* упершыню за 14 гадоў выйгралі Лігу Чэмпіёнаў.

Сезон 2019/2020 Лалана прасядзеў у запасе, выходзячы на замену, але выйграў Англійскую Прэм'ер лігу, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.




"Брайтан"

27 ліпеня 2020 году перайшоў у "Брайтан" як свабодны агент, з *чайкамі* падпісаў кантракт на тры гады. Таксама вядома, што Лалана ўзяў 14 нумар, а не 20-ты.

Кар'ера ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютыраваў за зборную 15 лістапада 2013 года ў матчы супраць Чылі.

12 траўня 2014 года папаў у заяўку Зборнай на Чэмпіянат свету, там ён сыграў 3 матчы.

Быў вызваны на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016, дзе ён сыграў 3 матчы.

Свой першы гол за зборную забіў 4 верасня 2016 года ў матчы супраць Славакіі, гэта быў адзіны гол у той гульне.

Не папаў у заяўку зборнай на Чэмпіянат свету па футболе 2018 з-за траўмы.

Таксама не папаў у заяўку зборнай на адбор на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 з-за нярэгулярнай гульні, але галоўны трэнер Гарэт Саўтгейт гаварыў, што спадзяецца на Адама.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Камандныя дасягненні:

"Ліверпул"

Чэмпіянат англіі: 2019/2020

Ліга чэмпіёнаў УЕФА: 2018/2019

Суперкубак УЕФА: 2019

Клубны чэмпіянат свету па футболе: 2019


Лічныя дасягненні:

Лепшы бамбардыр "Cаўтгемптана": 2010/2011

Гулец года ў Англіі: 2016

Зноскі

  1. Adam Lallana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]