Адам Нарушэвіч
Адам Нарушэвіч | |
---|---|
![]() | |
| |
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1733[1][2][3] |
Смерць |
6 ліпеня 1796[2] (62 гады) |
Дынастыя | Род Нарушэвічаў |
Узнагароды | |
![]() |
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік. З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 карыстаўся імем Станіслаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 уступіў у ордэн езуітаў, у 1754 — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з'яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.
Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Adam Naruszewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Adam Naruszewicz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1733 годзе
- Нарадзіліся ў Лагішыне
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1796 годзе
- Памерлі ў Бяльскім павеце
- Род Нарушэвічаў
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Памерлі 8 ліпеня
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Вялікага Княства Літоўскага
- Перакладчыкі Польшчы
- Перакладчыкі з лацінскай мовы
- Перакладчыкі на польскую мову
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Вялікага Княства Літоўскага
- Паэты Польшчы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
- Пісьменнікі Польшчы
- Біскупы луцкія
- Біскупы смаленскія
- Пісары вялікія духоўныя літоўскія
- Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
- Гісторыкі Польшчы
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма